Яўген Міхайлавіч Целешаў

Яўген Міхайлавіч Це́лешаў (19 красавіка 1923 — 29 сакавіка 1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка 237-й стралковай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронту. Герой Савецкага Саюза (23.10.1943).

Яўген Міхайлавіч Целешаў
Дата нараджэння 19 красавіка 1923(1923-04-19)
Месца нараджэння пас. Забайкал, Талачынскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 29 сакавіка 1997(1997-03-29) (73 гады)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў войскі сувязі
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 красавіка 1923 года ў пасёлку Забайкал (цяпер — Талачынскага раёна Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння пяці класаў працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка сяржант Я. М. Целешаў вызначыўся ноч на 23 верасня 1943 года ў баях у на паўднёвым захадзе ад Кіева. Аддзяленне пад яго камандаваннем фарсіравала Дняпро, наладзіла сувязь з камандзірам палка, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, адбіўшы 10 контратак праціўніка.

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў арміі. У 1947 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі. З 1960 г. падпалкоўнік Я. М. Целешаў ў запасе.

Жыў у Мінску, працаваў у школе № 82.

Памёр 29 сакавіка 1997 года. Пахаваны у Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп.. — МН: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. — МН: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17).

Спасылкі правіць

Яўген Міхайлавіч Целешаў на сайце «Героі краіны»

  • Целешаў Я. М.(недаступная спасылка) // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя В. І. Леніна».