Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара» — установа сярэдняй адукацыі ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
ДУА «Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара Талачынскага раёна» | |
---|---|
Заснавана | 1868 |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Адрас | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Камунальная, 10. |
Сайт | kokhanovo.tolochin.edu.by |
Гісторыя
правіцьКоханаўская сярэдняя школа існуе з 1868 года. Была адкрыта ў доме валаснога праўлення як аднакласнае народнае вучылішча.
1 студзеня 1869 года тут вучыліся 29 хлопчыкаў, у 1876 годзе — 37 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, у 1898—1899 гадах — 124 хлопчыкі і 22 дзяўчынкі. З 1904 года вучылішча стала двухкласным. Яно мела кавальскую, сталярную і слясарную майстэрні.
Пасля Кастрычніцай рэвалюцыі называлася школай 1-й, 2-й ступеняў, з 1928 года — сямігадовай, з 1932 года — сярэдняй. У 1925—1927 гадах быў узведзены 2-павярховы будынак школы.
У час Вялікай Айчыннай вайны школьны будынак быў спалены, уся школьная маёмасць разрабавана і знішчана. Да 1944 года школу аднавілі.
У 1971 годзе пастаўлены новы шматпавярховы будынак школы.
У 2003 годзе школа стала ўдзельніцай міжнароднай канферэнцыі па ўкараненні інавацыйных тэхналогій. У тым жа годзе, да 135-годдзя школы, у падарунак ад абласнога ўпраўлення адукацыі ў ёй адчыніўся камп’ютарны клас.
У 2003 годзе быў адкрыты абноўлены школьны музей. Быў створаны школьны зімовы сад.
У Коханаўскай школе створана безбар’ернае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнага працэсу вучняў з абмежаванымі магчымасцямі.
На будынку Коханаўскай школы ўсталяваны мемарыяльныя пліты былым вучням — А. М. Алюшыну, І. Батраку, І. П. Кожару, М. А. Савіцкаму.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Іван Батрак (1892—1932) — рускі паэт, публіцыст, перакладчык.
- Ілья Паўлавіч Кожар (1902—1967) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза.
- Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі (1899—1974) — Герой Савецкага Саюза.
- Алесь Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі пісьменнік, драматург.
- Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (1922—2010) — беларускі мастак, Герой Беларусі.
- Пётр Фёдаравіч Сычэнка (1911—1969) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
- Яўген Міхайлавіч Целешаў (1923—1997) — Герой Савецкага Саюза.
Дырэктары школы
правіць- Шарай Аляксандр Міхайлавіч (1954—?).
Выкладчыкі
правіць- Таццяна Іванаўна Радзькова (1974—2000) — заслужаны работнік асветы БССР.
Спасылкі
правіць- Бірукоў, В. Адсюль вытокі шляху ў жыццё / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. — 2018. — 14 лістап. — С. 1-2.
- Бірукоў, В. Усім сэрцам любімая школа / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. — 2004. — 14 лют. — С. 2.
- Бирюков, В. Идет подготовка к юбилею / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2018. — 22 снеж. — С. 4.
- Путь длиною в 150 лет // Наша Талачыншчына. — 2018. — 8 снеж. — С. 3.
- Серада, А. Коханаўская СШ: вопыт у рэалізацыі інавацыйных праектаў / А. Серада // Наша Талачыншчына. — 2017. — 30 верас. — С. 4.
- Серада, А. Тут працуюць і выхоўваюць з поўнай аддачай / А. Серада // Наша Талачыншчына. — 2009. — 21 кастр. — С. 7.
- Середа, Е. На пути к познанию окружающего мира / Е. Середа // Наша Талачыншчына. — 2017. — 25 лістап. — С. 4.