Пётр Фёдаравіч Сычэнка

Пётр Фёдаравіч Сычэ́нка (24 мая (6 чэрвеня) 1911, вёска Новае Заазер'е, Аршанскі павет25 чэрвеня 1969) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (14.02.1943).

Пётр Фёдаравіч Сычэнка
Дата нараджэння 24 мая (6 чэрвеня) 1911(1911-06-06)
Месца нараджэння вёска Новае Заазер'е, Аршанскі павет Віцебскай губерні
Дата смерці 25 чэрвеня 1969(1969-06-25) (58 гадоў)
Месца смерці Кіеў
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1931—1956
Званне палкоўнік
Камандаваў эскадрылля, полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Скончыў сямігодку, працаваў у горадзе Херсон ліцейшчыкам. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 г. скончыў Вольскую ваенную авіяцыйную школу тэхнікаў, у 1939 г. — ваеннае авіяцыйнае вучылішча ў горадзе Энгельс. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Цэнтральным, Паўднёвым, Бранскім, Варонежскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, Львоўскай і Сілезскай аперацый.
Да 1943 года камандзір штурмавой эскадрыллі капітан П. Ф. Сычэнка здзейсніў 42 баявыя вылеты, знішчыў 6 танкаў, 3 зенітныя батарэі, 25 матацыклаў. Прымаў актыўны ўдзел у разгроме механізаванай дывізіі ворага, якая рухалася ў напрамку гарадоў Міхайлаў—Венеў—Горлава—Скапін.

У 1945 г. скончыў курсы ўдасканалення пры Ваенна-паветранай акадэміі. Да 1959 года П. Ф. Сычэнка працягваў службу ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў і працаваў у Кіеве.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркай, ордэнам «Чэхаславацкі крыж» і дзевяццю медалямі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 326. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.

СпасылкіПравіць