Міхаіл Андрэевіч Савіцкі

беларускі мастак

Міхаі́л Андрэ́евіч Саві́цкі (18 лютага 1922, в. Звянячы, Аршанскі павет, Віцебская губерня, БССР — 8 лістапада 2010, Мінск) — Народны мастак БССР (1972), Народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, Герой Беларусі (2006).

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лютага 1922(1922-02-18)[1] ці 18 сакавіка 1922(1922-03-18)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 2010(2010-11-08)[3][4] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Беларусь
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Вядомыя працы «Партызанская мадонна (Мінская)»
«Лічбы на сэрцы»
Уплыў на Алесь Ксёндзаў, Віктар Альшэўскі
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія БССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Герой Беларусі
ордэн Францыска Скарыны
Народны мастак СССР Народны мастак Беларускай ССР
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Звянячы Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці).

У 20-гадовым узросце, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны у Чырвоную Армію, як шараговы браў удзел у баях за Севастопаль, трапіў у палон. Быў зняволеным канцлагераў Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, дзе браў актыўны ўдзел у супраціўленні. Шчаслівым выпадкам не загінуў, саюзнікі вызвалілі лагер, калі Савіцкі паміраў у тыфозным бараку пасля 17-дзённага карцара за арганізацыю ўцёкаў.

Пасля вайны вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (скончыў у 1957).

Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Памёр 8 лістапада 2010 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.

 
«Партызанская мадонна (Мінская)» на марцы Беларусі. 2000

Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.

Погляды

правіць

Гучны скандал здарыўся пасля першай дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер звальвае ў канаву трупы забітых, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і, відаць, толькі што здзейсніў гэтыя забойствы, дагодліва хіхікае і чалавек у лагернай вопратцы з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзях. Ад мастака патрабавалі прыбраць зорку, ён адмаўляўся, але ўрэшце па асабістай просьбе Машэрава саступіў.

«Ад мяне патрабавалі замаляваць, прыбраць гэтую зорку, але я стаяў на сваім. Гэта ж быў не проста нейкі мастацкі вобраз, але і гістарычны факт. Я ж прайшоў не адзін канцлагер і бачыў, што ўся ўнутрылагерная эліта так, пачынаючы з блокавага або капо і канчаючы апошнім санітарам у якім-небудзь канціне, дзе зняволеныя паміралі з тыфу, дызентэрыі, сухотаў, звычайна, у асноўным складалася з яўрэяў. І ў гэтым не было нічога дзіўнага, здаўна ж вядома, што гэты народ найбольш прыстасаваны і жывучы. І калі ад многіх іншых народаў і цывілізацый не засталося ўжо ні следу, ні ўспамінаў, то гэты народ не толькі выжыў, але і трыумфуе па ўсім свеце. Толькі ці мусім мы ва ўсім зайздросціць іх жывучасці і ісці іх шляхам? Вось пра што я думаў, працуючы над гэтай карцінай… Нават у той, апошняй вайне, яны паказваюць сябе толькі ахвярамі. А ўсе іншыя народы быццам перад імі вінаватыя. У Мітэльбаў-Доры, дзе я знаходзіўся, пакуль мог трымацца на нагах, большасць капо былі польскімі яўрэямі. І яны былі больш жорсткія за эсэсаўцаў. Так, я згодзен, у сям’і не без вырадка. Але нельга прыкідвацца, што нічога гэтага не было, і трывала гаварыць пра сябе, пра сваё».

Ростиков Е. Умей сказать: «Нет!» (К 80-летию Михаила Савицкого) // Завтра (газета), № 9(432) от 26.02.2002.

Узнагароды і званні

правіць

Ушанаванне памяці

правіць

Зноскі

  1. Drobov L. N. Mikhail Savitsky // Savitsky, Mikhail // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T076202
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. http://www.belawards.narod.ru/KHeroBlr.htm
  4. Michail Savickij // The Fine Art Archive — 2003.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 135 ад 1 сакавіка 2006 года «Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Рэвяку і М. А. Савіцкаму звання „Герой Беларусі“»

Літаратура

правіць
  • Быков, В. Подвиг Савицкого // Известия. — 1979. — № . — 21 января. — С.
  • Міхаіл Савіцкі = Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky: [альбом] / [аўтар тэксту і склад. Б. А. Крэпак]. — Мн.: Беларусь, 2013. — 78, [1] с.: іл., партр. — (Славутыя мастакі з Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — ISBN 978-985-01-1002-2
  • Рубінчык, В. Не кідайце лішніх камянёў у Міхаіла Савіцкага / Вольф Рубінчык // ARCHE. — 2010. — № 7 — 8 (94 — 95). — С. 7 — 19. — ISSN 1392-9682.
  • Савіцкі А. М. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 70—71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Пугачова Э. П. Саві́цкі Міхаіл Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 640—641. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць