Наша Талачыншчына

«Наша Талачыншчына» — раённая газета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі: Талачынскі раённы выканаўчы камітэт і Талачынскі раённы Савет дэпутатаў.

«Наша Талачыншчына»
Тып газета
Галоўны рэдактар Віктар Мікалаевіч Бірукоў
Заснавана 1931
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Талачын, вуліца Энгельса, 18.
Тыраж 7000
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Вэб-сайт natal.by

Гісторыя правіць

Першы нумар раённай газеты выйшаў 15 сакавіка 1931 года пад назвай «Калгаснік Талачыншчыны».

З чэрвеня 1938 года па студзень 1960 год газета выходзіла пад назвай «Чырвоны хлебароб», на працягу наступных двух гадоў — «Ленінец», з красавіка 1962 года па люты 2001 год — «Сцяг Ільіча». З сакавіка 2001 года мае сучасную назву — «Наша Талачыншчына».

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1943—1944 гадах выдавалася падпольна. За два гады выйшла больш за 40 нумароў газеты, было надрукавана 500 экзэмпляраў. 15 сакавіка 1943 года выйшаў першы ваенны нумар «Чырвонага хлебароба». Распаўсюджвалася газета праз падпольную сетку партыйных і камсамольскіх арганізацый, праз патрыятычныя групы, якія дзейнічалі ў населеных пунктах і гарнізонах праціўніка.

У калектыве газеты працавалі вядомыя журналісты: Н. Пашкевіч, А. Пахамовіч, У. Скапа, Г. Каралёў, Э. Дамарацкі і іншыя[1][2].

Рэдактары правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бирюков, В. Н. «Наша Талачыншчына» / В. Н. Бирюков // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 179.
  • Кузьміч, А. Старонкі гісторыі, старонкі жыцця / А. Кузьміч // Наша Талачыншчына. — 2011. — 12 сак. — С. 6.
  • Раёнка клікала ў бой // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі,1988. — С. 178—180.
  • Телятко, Е. Районка молодости нашей / Е. Телятко // Наша Талачыншчына. — 2006. — 15 сак. — С. 2.