Алесь Асіпенка
Алесь (Аляксандр Харытонавіч) Асіпенка (7 верасня 1919, в. Пушкары, Віцебскі раён — 6 жніўня 1994[1]) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Алесь Асіпенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1994 (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, празаік, сцэнарыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939—1940). Працаваў настаўнікам у Рудаках пад Віцебскам (1940—1941). У 1942 г. — партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены ў тыл — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілеўскай вобл. З 1944 — карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 — рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 годзе завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1972 — загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972—1976 гг. — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—1980 — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1957 года[2].
Памёр 6 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 1/1д, рад 2, уч. 5)[2].
Творчасць
правіцьДэбютаваў апавяданнем у 1945. Аўтар раманаў «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выд. 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985).
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».
Бібліяграфія
правіць- Выбраныя творы. У 2-х т., 1979;
- Выбраныя творы. У 3-х т., 1989—1990.
Зноскі
- ↑ Знаменитые люди Витебщины Архівавана 5 мая 2009. (руск.)
- ↑ а б Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
правіць- Асіпенка Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Асіпенка Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
правіць- Знаменитые люди Витебщины Архівавана 5 мая 2009. (руск.)