Самсон Германавіч Палякоў
Самсон Германавіч Палякоў (19 мая 1937, Віцебск — 24 красавіка 2012, Іерусалім[1]) — беларускі савецкі пісьменнік.
Самсон Германавіч Палякоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2012 (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1962 годзе аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Працаваў журналістам, супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности»[2], з 1992 года галоўны рэдактар на кінастудыі «Летапіс» на «Беларусьфільм».
На студыі «Летапіс» стваралася беларускае дакументальнае кіно, была разгорнутая шматгадовая праграма «Адраджэнне», былі зняты фільмы пра выдатных людзей Беларусі — Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ларысу Геніюш, Усяслава Чарадзея і іншых — каля 150 фільмаў. Са студыяй супрацоўнічалі Міхаіл Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і многія іншыя.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР.
Пражываў у доме па вул. Славінскага, 9 у Мінску.
У пачатку 2000-х гадоў пераехаў у Ізраіль да дачкі. Памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годдзя.
Фільмаграфія
правіць- 1993 — Старонні | Svetimas (Беларусь, Літва)
- 1989 — У бары брусніцы
- 1985 — Развітанне славянкі
- 1985 — Сяброў не выбіраюць
- 1981 — Каменданцкая гадзіна
- 1981 — Былі ў бацькі тры сыны
- 1979 — Пані Марыя
- 1979 — Дэсант на Арынгу
- 1977 — Чорная бяроза
- 1974 — Ясь і Яніна
- 1972 — Перад першым снегам (кароткаметражны)
- 1972 — Залаты ганак
Мультфільмы
правіць- 1975 — Папяровая казка
- 1975 — Квака-задавака
- 1973 — Вася Буслік і яго сябры (тэкст песень)
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (1995)[3]
Зноскі
- ↑ I апошні з нашых, хто сышоў, — Самсон Палякоў.
- ↑ Поляков Самсон Гершонович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ Прэмія імя Алеся Адамовіча . Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.