Дакументальнае кіно
Дакументальнае кіно (або неігравое кіно) — від кінематографа. Дакументальным называецца фільм, у аснову якога ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Тэрмін «дакументальны» (англ.: documentary) у дачыненні да такога жанру/віду кіно быў упершыню прапанаваны Джонам Грырсанам (пад псеўданімам «Кінаглядач» англ.: The Moviegoer) у рэцэнзіі на фільм Роберта Флаэрці «Маана паўднёвых мораў », апублікаванай 8 лютага 1926 года ў The New York Sun .[1] Да гэтага французскія журналісты і крытыкі называлі так фільмы, зробленыя на матэрыялах здымак вандровак. Грырсан жа вызначыў дакументальнае кіно як «творчую распрацоўку рэчаіснасці»[2].
Першыя дакументальныя здымкі былі зроблены яшчэ пры зараджэнні кінематографа. Тэмай для дакументальных фільмаў найчасцей становяцца цікавыя падзеі, культурныя з’явы, навуковыя факты і гіпотэзы, а таксама знакамітыя персоны і супольнасці. Майстры гэтага віду кінатворчасці нярэдка ўзнімаліся да сур’ёзных філасофскіх абагульненняў у сваіх творах. Рэканструкцыі сапраўдных падзей у ігравым (англ.: fiction) кінематографе (напрыклад, гістарычны фільм, біяграфічны фільм, і т. п.) не адносяцца да дакументальнага кіно.
Крыніцы
правіць- ↑ Curthoys, Lake 2004, p. 151.
- ↑ Бэдли Х. Техника документального кинофильма / Пер. с англ. Ю. Л. Шер. — М.: Искусство , 1972. — 240 с.
Літаратура
правіць- Curthoys A., Lake M. Connected worlds: history in transnational perspective. — Australian National University Press, 2004. — 278 p.
Спасылкі
правіцьДакументальнае кіно на Вікісховішчы |