Адкрыць галоўнае меню

Іван Васілевіч Козел (21 мая 1928, вёска Канчаны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць-30 студзеня 1970) — беларускі драматург.

Іван Васілевіч Козел
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 21 мая 1928(1928-05-21)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 студзеня 1970(1970-01-30) (41 год)
Пахаванне:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу №1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949-1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959-1960) і Красненскай сярэдняй (1960-1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Член КПСС з 1959 года. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963-1964), у 1964-1966 гг. - рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, затым старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п'ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), прысвечанай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, і «Канчане - суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963), тыма якой - жыццё беларускай вёскі канца 1950-х гадоў, барацьба супраць уласніцтва.

Памёр 30 студзеня 1970 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках[1].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.

ЛітаратураПравіць

  • Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).