Лявон Іванавіч Грышук

Ляво́н Іванавіч Грышу́к (2 мая 1951, в. Глінкі[2], Уздзенскі раён, Мінская вобласць, БССР — 2 жніўня 2020, Мінск, Беларусь[3]) — беларускі мастак, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Лявон Іванавіч Грышук
Дата нараджэння 2 мая 1951(1951-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 2020(2020-08-02)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d] і графіка
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Навучаўся ў 1957—1963 гадах у дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова, у 1960—1963 гадах у Рэспубліканскай школе па выяўленчым мастацтве № 1. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава ў 1976 годзе.

Служыў у савецкім войску. У 1986 годзе як ваеннаабавязаны браў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[4]. Узнагароджаны Ганаровай граматай і медалём за працу на даху рэактара. Атрымаў інваліднасць III групы.

У 1995 годзе стаў вернікам пратэстанцкай царквы «Ласка Божая». Апошнія гады з’яўляўся парафіянінам мінскай царквы «Ян Прадвеснік»[4].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года.

У ліпені 2020 года захварэў на каранавірусную інфекцыю. Быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, апошнія дні — у штучнай коме. Памёр 2 жніўня, пахаваны 4 жніўня на Чыжоўскіх могілках Мінска[5].

Творчасць правіць

Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1990 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу і графікі ў жанрах пейзажа i фігуратыўнай карціны. Найбольш значныя творы: «Сыход Духа Святога» (1999), «Пацалунак Юды» (2001), «Выйсце» (2002), «Развітанне» (2002), «Адкрыццё Яна 6; 8» (2006), «Мелодыя» (2006), «Віфляемская зорка» (2014), «Божае святло» (2014), «У лістападзе» (2014), «Даруй мне, Божа» (2015). З 2000 года разам з М. Басавым i М. Нудновым рэгулярна ўдзельнічаў у творчых пленэрах па Беларусі.

Выстаўляўся ў Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах у Беларусі, ЗША, Ізраілі, Ірландыі, Германіі, Польшчы, дзяржаў СНД.


Зноскі

  1. 4 жніўня пахаваюць памерлага ад каранавірусу мастака, ліквідатара аварыі на ЧАЭС Лявона Грышука — 2020. Праверана 5 жніўня 2020.
  2. Карней, Ігар. «Радыеактыўны графіт з даху рэактара зграбалі рукамі», — ніхто з сяброў мастака-ліквідатара не дажыў да 30-годдзя чарнобыльскай аварыі. Інтэрв’ю. Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 ліпеня 2016). Праверана 2 жніўня 2020.
  3. Карней, Ігар. Ад каранавірусу памёр мастак, ліквідатар-чарнобылец Лявон Грышук (2 жніўня 2020). Праверана 3 жніўня 2020.
  4. а б Ліквідатар Лявон Грышук: Бог пакінуў мяне ў жывых, каб я сведчыў(недаступная спасылка). Крыніца.інфо (30 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 2 жніўня 2020.
  5. 4 жніўня пахаваюць памерлага ад каранавірусу мастака, ліквідатара аварыі на ЧАЭС Лявона Грышука. Культура. Беларуская служба Радыё «Свабода» (4 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020.

Спасылкі правіць