Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
Ігар Мікалаевіч Ярмоленка (2 красавіка 1932, Мінск — 22 верасня 1991) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1972), доктар хімічных навук (1965), прафесар (1967).
Ігар Мікалаевіч Ярмоленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1991 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка[1] |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952).
З 1955 года навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём.
Навуковая дзейнасць
правіцьРаботы ў галіне фізічнай хіміі валокнаў і плёнак палімераў і цеплатрывалых матэрыялаў. Устанавіў заканамернасці шэрагу працэсаў акіслення, термоліза, фатоліза і некаторых рэакцый этэрыфікацыі цэлюлозных матэрыялаў. Сінтэзаваў новыя вытворныя цэлюлозы, уключаючы эфіры цэлюлозы і неарганічных полікіслот. Стварыў новы від палімерных несярэбраных і маласярэбраных святлоадчувальных матэрыялаў, выявіўшы новую ўласцівасць палімераў з кіслотнымі групамі. Прапанаваў выкарыстанне іонаабменных валакністых сарбентаў для сорбцыі пры ачыстцы паветра і ў якасці субстанцый для вырошчвання раслін.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 200 вынаходстваў.
Бібліяграфія
правіць- Спектроскопия в химии окисленных целлюлоз. Минск, 1959.
- Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Минск, 1971 (в соавт.).
- Новые волокнистые сорбенты медицинского назначения. Минск, 1978 (в соавт.).
- Элементосодержащие угольные волокнистые материалы. Минск, 1982 (совм. с И. П. Люблинером, Н. В. Гулько).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ігар Мікалаевіч Ярмоленка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)