Уладзімір Сямёнавіч Камароў
Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў[2] (29 студзеня 1923 — 15 красавіка 2018) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Уладзімір Сямёнавіч Камароў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 2018 (95 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў і Рыгор Лазаравіч Старобінец |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[3]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля»[3]. З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш.
Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў[4].
Сярод апублікаванага:
- Каучукоподобные полимеры — сорбенты и хроматографические материалы. — Мн., 1959 (разам з Р. Л. Старобінцам),
- Адсорбционно-структурные, физико-химические и каталитические свойства глин Белоруссии. Мн., 1970.,
- Структура и пористость адсорбентов и катализаторов. — Мн.: Наука и техника, 1988.,
- Адсорбенты: вопросы теории, синтеза и структуры. — Мн.: Беларуская навука, 1997.,
- Синтез и регулирование пористой структуры адсорбентов. — Мн.: Бел. изд. Товарищество «Хата», 2003.
- Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. (разам з С.В. Бесарабам)
Узнагароды і званні
правіць- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1983),
- ордэн Славы III ступені (1944),
- ордэн Чырвонай Зоркі (1945),
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1983),
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985),
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945),
- медаль «За перамогу над Японіяй» (1945),
- медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945),
- Дзяржаўная прэмія БССР (1980),
- ордэн Францыска Скарыны (1999),
- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978),
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999, за манаграфію «Тэорыя, сінтэз, структура і ўласцівасці атрыманых адсарбентаў»),
- медалі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Камароў Уладзімір Сямёнавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Владимир Семёнович Комаров / Национальная академия наук Беларуси, Институт общей и неорганической химии. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — 81, [2] с., [4] л. ил. (руск.) ISBN 978-985-08-1680-1
Спасылкі
правіць- Памяці вучонага: КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч // НАН Беларусі
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Яўген Церахаў Разведчык з Кнігі вялікіх хімікаў // Настаўніцкая газета
- Институт общей и неорганической химии Национальной академии наук Беларуси. История. (руск.)
- Комаров Владимир Семёнович // Проект «Память народа» (руск.)