Адсарбенты
Адсарбенты — высокадысперсныя прыродныя або штучныя матэрыялы з вялікай удзельнай паверхняй, на якой адбываецца адсорбцыя рэчываў з датыкальных з ёй газаў або вадкасцяў.
Найбольш важныя з адсарбентаў:
- актываваны вугаль,
- цэаліты,
- сілікагелі,
- алюмасілікагелі,
- сажа,
- аксіды і гідраксіды некаторых металаў (галоўным чынам алюмінію),
- губчатыя металы,
- прыродныя мінералы,
- гліны (бентаніт, смекціт, сапаніт, палыгорскіт, мантмарыланіт).
Адсарбенты ўжываюць у процівагазах, у якасці носьбітаў каталізатараў, для ачысткі газаў, спіртоў, масла, для падзелу спіртоў, пры перапрацоўцы нафты, у медыцыне для паглынання газаў і ядаў.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 7. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Комаров В. С., Бесараб С. В. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. — ISBN 978-5-16-009581-3, ISBN 978-5-16-100828-7