Мантмарыланіт (англ. montmorillonite) — мінерал класа сілікатаў, гідратаваны сілікат натрыю, кальцыя, алюмінію, магнію (Na,Ca)0.33(Al,Mg)2(Si4O10)(OH)2·nH2O. Калій, жалеза і іншыя катыёны з’яўляюцца звычайнымі заменнікамі, і дакладныя іх суадносіны ў мінерале змяняюцца ў залежнасці ад радовішча. Назву мінерал атрымаў у гонар Манмарыёнскага радовішча ў Францыі, дзе ўпершыню быў знойдзены ў 1847 годзе.

Мантмарыланіт
Формула (Na,Ca)0.33(Al,Mg)2(Si4O10)(OH)2·nH2O
Мантмарыланіт.

У радовішчах мантмарыланіт, які адносіцца да падгруппы смекцітаў, часта сустракаецца ў сумесі з мускавітам, а таксама хларытам, ілітам, кукеітам, каалінітам і іншымі гліністымі мінераламі.

Распаўсюджанне правіць

Мантмарыланіт з’яўляецца тыповым прадуктам выветрывання алюмасілікатаў. Ён з’яўляецца асноўным кампанентам бентаніту (утвараецца пры выветрыванні вулканічных туфаў), прысутнічае ў шматлікіх ападкавых пародах. Найбольш буйныя радовішчы знаходзяцца ў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Украіне, Францыі, Германіі, ЗША.

Выкарыстанне правіць

Дзякуючы сваім высокім адсарбцыйным уласцівасцям, мантмарыланіт выкарыстоўваецца ў нафтавай, тэкстыльнай, папяровай і мылаварнай прамысловасці як кампанент адбельваючых і сукнавальных глін. Мадыфікаваны мантмарыланіт выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў наступных галінах:

  • нафтагазавая прамысловасць — ачыстка і крэкінг нафты;
  • харчовая прамысловасць — як адсарбент у алейнатлушчавай і вінаробных галінах, пры стварэнні харчовых плёнак.
  • касметычная і фармакалагічная прамысловасць — выкарыстанне ў якасці энтэрасарбентаў, матэрыялаў для артапедыі, траўматалогіі, стаматалогіі;
  • будаўнічая галіна — вытворчасць кампазіцый для склейвання вырабаў з дрэва, шкла, лінолеўма, абліцавальных плітак, шпатлёвак, грунтовак, бетонных сумесяў на воднай аснове

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  • Dixon J. B. Soil Mineralogy with Enviromental Application. — Madison: Wicconsin, USA. — 2002. — p. 467—499.