Лінолеум (лац.: linum — лён, палатно + oleum — алей) — палімерны рулонны матэрыял для пакрыцця падлогі. Паводле зыходнай сыравіны (сувязнага) падзяляюць на полівінілхларыдны, гліфталевы (алкідны лінолеум), калаксілінавы (нітраленолеум) і гумавы (рэлін). Вырабляюць без асновы (адна- і шматслойны) і на ўмацаванай (тканіннай) або цеплагукаізаляцыйнай аснове. Прамысловую вытворчасць лінолеума — джутавай тканіны, пакрытай з аднаго боку слоем аксідаванага алею, — распачалі ў 1864 годзе ў Вялікабрытаніі. Выкарыстоўваюць у будаўніцтве.

Лінолеум

Літаратура

правіць