Процівага́з — прыстасаванне для індывідуальнай аховы органаў дыхання і твару чалавека ад уздзеяння атрутных, радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Сухі фільтравальны процівагаз распрацаваны расійскім хімікам М. Дз. Зялінскім (1915).

Процівагаз

Процівагазы бываюць:

  • фільтравальныя (ачышчае заражанае паветра праз аэразольны фільтр і шыхту процівагазавай каробкі; выкарыстоўваецца, калі ў паветры дастаткова кіслароду. Маса каля 2 кг.)
  • ізалявальныя (бываюць на хімічна звязаным кіслародзе і са сціснутым кіслародам (паветрам); выкарыстоўваюцца, калі ў паветраы ёсць дамешкі, якія не здольны затрымліваць фільтравальны процівагаз, калі не хапае кіслароду, а таксама пад вадой. Маса 4-16 кг.)

У некаторых галінах прамысловасці і сельскай гаспадарцы карыстаюцца процівагазамі і рэспіратарамі. Спецыяльныя процівагазы існуюць для жывёлы.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 43-44. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць