Аляксандр Кірылавіч Карабанаў

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў (25 студзеня 1952 — 3 жніўня 2019) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).

Аляксандр Кірылавіч Карабанаў
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1952(1952-10-25)
Дата смерці 3 жніўня 2019(2019-08-03) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук[d] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974).

З 1974 года у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 года загадчык лабараторыі. З 2008 года дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыі[2].

УзнагародыПравіць

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ «Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты».

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучаў геалогію кайназоя тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы найноўшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абляднення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта «Неагеадынаміка Балтыкі» выканаў неатэктанічнае раянаванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначалі ход геалагічных працэсаў і характар асадканакаплення ў познім кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.

Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

БібліяграфіяПравіць

  • Гродненская возвышенность: строение, рельеф, этапы формирования. Мн.: Наука и техника, 1987.
  • Геология Беларуси. Мн.: ИГиГ НАН Беларуси, 2001 (в соавт.).
  • Разломы земной коры Беларуси. Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.).
  • Неотектоника и неогеодинамика запада Восточно-Европейской платформы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
  • Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі. Мн.: Беларуская навука, 2011 (в соавт.).

Зноскі

СпасылкіПравіць