Лявонцій Якаўлевіч Гаранін

Лявонцій Якаўлевіч Гара́нін (нар. 18 чэрвеня 1926, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобласць, Расія) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981).

Лявонцій Якаўлевіч Гаранін
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1926(1926-06-18) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1981)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1957 годзе філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта.

У 1971 годзе па рэкамендацыі Н. Перкіна ўладкаваўся ў Інстытут літаратуры АН Беларусі. Аднак даволі хутка савецкія органы паведамілі дырэктару інстытута, што новы навуковы супрацоўнік быў калісьці членам партыі, але за актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 года быў выключаны з партыі і адсядзеў 5 гадоў. Пра гэта Гаранін, вядома, у аўтабіяграфіі змаўчаў. Дырэктар інстытута Васіль Барысенка разам з сакратаром партарганізацыі вырашылі рабіць выгляд, быццам нічога не здарылася[1].

У друку выступае з 1974 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры 19 — пачатку 20 ст.

Творы правіць

  • Философские искания в белорусской литературе. Мн., 1984;
  • На скрижалях истории. Мн., 1985;
  • Мемуарный жанр советской литературы: Ист.-теорет. очерк. Мн., 1986;
  • Поиск духовного единства. Мн., 1990.

Зноскі

  1. Вяртанне нацыяналіста : дакументальныя творы / Аляксандар Лукашук. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 767 с. : іл., факсім. ; 25 см. — Частка тэксту на рускай мове. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Паказальнік асобаў: с. 751—762. — 200 экз. — ISBN 978-985-7021-29-1

Літаратура правіць

Спасылкі правіць