Галіяфы
«Галіяфы» — незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым. Ставіць за мэту расказаць як пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты. Заснавальнікі «Галіяфаў» у пачатку 1990-х гадоў ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух «Бум-Бам-Літ», які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснай літаратуры[1]. Назва выдавецтва паходзіць з «афрыканістычных» ідэй «Бум-Бам-Літа»: назву галіяфы носяць найбуйнейшыя ў свеце жукі, што жывуць у Афрыцы[2]. Гэты жук адлюстраваны на лагатыпе выдавецтва.
Галіяфы | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 25 лістапада 2007 |
Адрас | г. Мінск, вул. Куйбышава, д. 22, корп. 6, пам. 6 |
Дырэктар | Зміцер Вішнёў |
Вэб-сайт | halijafy.by |
Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дзіцячых кніг на беларускай мове. Акрамя таго, выдавецтва займаецца кнігамі па мастацтве і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь[2].
Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму[2].
Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга года»[2].
З 18 красавіка 2022 года тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасць і дзейнасць распаўсюджвальніка друкаваных выданняў прыпынена на падставе загада Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3]. Пасля заканчэння тэрміну забароны выдавецтва «Галіяфы» не працуе: не прайшлі дзяржаўную пераатэстацыю.
Зноскі
Спасылкі
правіць- halijafy.by — афіцыйны сайт выдавецтва «Галіяфы»
- Старонка выдаваецца на kamunikat.org