Бум-Бам-Літ
Бум-Бам-Літ — беларускі творчы літаратурных рух авангардыстаў, які паўстаў у 1995 годзе. Стварыў новы літаратурны і культурны кантэкст у Беларусі 1990-х. Удзельнікі спалучалі розныя формы мастацтва і творчай дзейнасці. З бум-бам-літаўскага асяродку выйшлі пэрформэр-групы «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці», «Спецбрыгада афрыканскіх братоў», літаратурная суполка «Sсhmerzwerk». У 1998 годзе выхадам калектыўнага зборніка «Тазік беларускі» распачалося выданне кніжнай серыі «Бібліятэка Бум-Бам-Літа».
Сферай дзейнасці ўдзельнікаў руху з’яўляюцца тэатр, журналістыка, арт-праекты, перфоманс. Ёсць шматлікія газетныя, часопісныя артыкулы, даклады ў навуковых канферэнцыях. Рух даследуецца ў шэрагу кандыдацкіх дысертацый. 30 лістапада 2011 года ў межах фестывалю «НЕфармат» быў адзначаны 15-гадовы юбілей «Бум-Бам-Літу».[1]
Зноскі
- ↑ Юрась Барысевіч. БУМ-БАМ-ЛІТ: НЕ ПЫТАЙСЯ, ПА КІМ БОМКАЕ ТАЗІК(недаступная спасылка). pARTisan (11 чэрвеня 2015). Праверана 10 мая 2019.
Спасылкі
правіць- З’яўляецца творчы рух «Бум-Бам-Літ» Архівавана 24 верасня 2019. Мультымедыйны гістарычны праект, прысвечаны беларускім 90-м
- Афіцыйная старонка Бум-Бам-Літ у сацыяльнай сетцы «VK»