«ВКонтакте» (міжнародная назва VK) — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-й — у свеце[4]. Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе ў якасці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[5], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[6]. Са студзеня 2009 года «У Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»[7]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек.[8]

VK
Выява лагатыпа
URL vk.com
Тып сайта сацыяльная сетка, музычны стрымінгавы сэрвіс[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d]
Мова(-ы) руская
Наведвальнасць
  • 100 000 000 чал.[1]
Мова праграмавання KPHP[d]
Уладальнік VK[d]
Аўтар Павел Валер'евіч Дураў
Пачатак працы 10 кастрычніка 2006[2]
Рэйтынг Alexa 15[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Доступ да сайта сацыяльнай сеткі «У Кантакце» з 16 траўня 2017 года блакуецца на тэрыторыі Украіны згодна з рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 28 красавіка 2017 года. Гэта блакаванне ажыццяўляецца ў рамках санкцый Украіны супраць Расіі, уведзеных за анексію Крыма і агрэсіі на Данбасе і накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі Украіны[9].

Функцыянальнасць

правіць

Карыстальнікам ВК даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навінаў актыўнасць сяброў і суполак. Інтэрфейс «У Кантакце» даступны больш як на 50 мовах, у тым ліку на двух варыянтах беларускай: класічным і акадэмічным правапісам.

Даччыныя праекты: «У кадры», «У штаце», Durov.ru, У Саюзе.

Уладальнікі

правіць

На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з’яўляліся Mail.ru Group (39,99 %), сям’я Мірілашвілі (40 %), Павел Дураў (12 %), Леў Левіеў (8 %).

Крытыка

правіць

Распаўсюджана меркаванне, што ВК, як і некаторыя іншыя іншамоўныя сацыяльныя сеткі, капіюе не толькі ідэю Facebook, але таксама дызайн і архітэктуру сайта. Часта яго называюць клонам гэтай англамоўнай сеткі. Павел Дураў у адказ на абвінавачванні сцвярджаў, што сапраўды ўпершыню азнаёміўся з прынцыпамі сацыяльнай сеткі на прыкладзе Facebook, але рэалізацыя сайта запатрабавала адаптацыі канцэпцыі пад расійскую сістэму адукацыі, а таксама напісання ўласнага праграмнага кода. Падабенства дызайну тлумачыцца выкарыстаннем адкрытай канцэпцыі стыляў, апісанай, у прыватнасці, у кнізе «The CSS Anthology: 101 Essential — Tips, Tricks & Hacks». Акрамя таго, у адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў ВК.

1 сакавіка 2011 года ўлады ЗША абвінавацілі сацыяльную сетку ВК у пірацтве[10].

Зноскі

Спасылкі

правіць