Уладзімір Іванавіч Корбан

(Пасля перасылкі з Уладзімір Корбан)

Уладзімір Іванавіч КОРБАН (25 жніўня 1910, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 30 лістапада 1971) — беларускі літаратар, байкапісец.

Уладзімір Іванавіч Корбан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 жніўня 1910(1910-08-12)
Месца нараджэння Барань, Аршанскі раён
Дата смерці 30 лістапада 1971(1971-11-30) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дзіцячы пісьменнік
Жанр паэзія, байка, фельетон, апавяданне
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфічныя звесткіПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Оршы. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў Лідзе[1]. З 1952 года працаваў у часопісе «Вожык», з 1971 — галоўны рэдактар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970).

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся з 1946. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям'янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды» (абедзве 1963), «Суседні двор» (1967) і інш. Яго творы вылучаюцца акгуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова, Л. Украінкі, С. Алейніка, Т. Масэнкі і інш.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Шклянка чаю: Выбраше. Мн., 1970.
  • Выбранае. Мн., 1976.
  • Дзядзькава крыўда: Апавяданні, гумарэскі, турысцкія замалёўкі. Мн., 1982.
  • Не на сваім месцы: Байкі. Мн., 1990.

Зноскі

  1. Памяць: Ліда. Лідскі р-н (2004)

ЛітаратураПравіць

  • Казека Я. Няходжанай дарогай. — Мн., 1973. — С. 121—150.
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 374.
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 417.