Янка Казека

крытык, літаратуразнавец

Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (31 жніўня 1915, вёска Кострычы, цяпер у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці — 3 сакавіка 2000) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Член Саюзу пісьменнікаў СССР (1954).

Янка Казека
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Дарафеевіч Казека
Дата нараджэння 31 жніўня 1915(1915-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 2000(2000-03-03) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства БССР
Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, крытык
Мова твораў беларуская
Дэбют 1935
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 31 жніўня 1915 года ў сялянскай сям’і. З верасня 1931 года працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 гадах — у рэдакцыі газеты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вячэрнім аддзяленні ляснога тэхнікума.

У 1938 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна.

У 1939—1954 гадах служыў у Чырвонай арміі. У Вялікую Айчынную вайну — армейскі палітработнік. У 1941 годзе быў паранены пад Ельняй.

У 19541957 гадах — супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 19571967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 года — выдавецтва «Беларусь»).

З 1967 года — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 19691979 гадах — намеснік галоўнага рэдактара, з 1980 года — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[1].

Памёр 3 сакавіка 2000 года.

Бібліяграфія

правіць
  • Казека, Я. З невычэрпных крыніц : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с.
  • Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с.
  • Казека, Я. Натхненне і майстэрства : Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с.
  • Казека, Я. Кандрат Крапіва : Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск : Беларусь, 1965. — 168 с.
  • Казека, Я. Няходжанай дарогай : Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Минск : Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с.
  • Казека, Я. Голас часу : артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 380, [2] с.
  • Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133, [2] с.
  • Казека, Я. Падарожжа ў маладосць : артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 139, [2] с.
  • Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, [1] с.

Зноскі

  1. Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243.

Літаратура

правіць
  • Александровіч, С. Кніга крытычных артыкулаў / С. Александровіч. — Полымя. — 1958. — № 6.
  • Навуменка, І. Манаграфія пра беларускую байку / І. Навуменка. — Полымя. — 1961. — № 3.
  • Бугаёў, Д. Зацікаўленая размова / Д. Бугаёў. — Полымя. — 1963. — № 10.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. — Мінск : Вышэйшая школа, 1997. — С. 414.
  • Казека Янка (Іван Дарафеевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.