Уздзенскі сельсавет
У́здзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Узда (не ўваходзіць у склад).
Уздзенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 45 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Узда (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 3 637 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Узда шляхам аб’яднання скасаваных Зенькавіцкага і Прысынкаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета перададзены 4 населеныя пункты скасаванага Цялякаўскага сельсавета (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліцвянскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Ліцвяны, вёскі Вялікая Уса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Макавішчы, Малая Уса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка) і частка скасаванага Сямёнавіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сямёнавічы, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Пад’ельнікі, Падсадскія, пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск), адначасова ў склад Дзешчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (45 населеных пунктаў) — 3637 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.