Ліцвянскі сельсавет
Ліцвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ліцвяны.
Ліцвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліцвяны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 729 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каменка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліцвяны, сельсавет перайменаваны ў Ліцвянскі[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уздзенскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 729 чалавек[3], з іх 91,1 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Ліцвяны, вёскі Вялікая Уса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Макавішчы, Малая Уса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.