Дзяржынскі раён
Дзяржынскі раён (да 1932 года Койданаўскі) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.
Дзяржынскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяржынск | ||||
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1924, 4 лютага 1939 |
||||
Дата скасавання | 31 ліпеня 1937 | ||||
Кіраўнік | Мікалай Іванавіч Арцюшкевіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 66,93 %, руская 30,17 % Размаўляюць дома: беларуская 34,05 %, руская 62,19 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
61 252 чал.[2] (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 53,18 чал./км² (5-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 85,56 %, рускія — 8,24 %, палякі — 2,84 %, украінцы — 1,36 %, іншыя — 2,0 %[2] |
||||
Плошча |
1 189,50[3] (19-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
235 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчаецца ў цэнтры Беларусі. Паўночная і цэнтральная часткі раёна з вышэйшай кропкай краіны — гарой Дзяржынскай (345 м над у. м.), ляжыць на Мінскім узвышшы — вадападзеле рэк Дняпра і Нёмана. Паўднёвая частка раёна размешчаная на Стаўбцоўскай раўніне.
Геаграфія
правіцьПлошча 1200 км². Раён мяжуе з Валожынскім, Мінскім, Уздзенскі і Стаўбцоўскім раёнамі.
Гісторыя
правіцьУтвораны 17 ліпеня 1924 года як Койданаўскі раён у складзе Мінскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Койданава. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Байдацкі, Бараўскі, Дабрынёўскі, Макаўчыцкі, Навасадскі, Нарэйкаўскі 1-шы, Нарэўкаўскі 2-гі, Негарэльскі, Паланевіцкі, Путчынскі, Станькаўскі і Старынкаўскі. 29 кастрычніка 1924 года Байдацкі сельсавет перайменаваны ў Ледніцкі, 21 жніўня 1925 года зноў перайменаваны ў Байдацкі. 18 снежня 1925 года Нарэйкаўскі 1-шы сельсавет перайменаваны ў Ляхавіцкі, Нарэйкаўскі 2-гі — у Нарэйкаўскі. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Азерскі, Крупіцкі і Рубілкаўскі сельсаветы скасаванага Самахвалавіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года Ляхавіцкі, Нарэйкаўскі, Паланевіцкі, Путчынскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы. 15 сакавіка 1932 года раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі раён. 23 сакавіка 1932 года скасаваны Макаўчыцкі сельсавет, Крупіцкі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада Мінска, утвораны 3 новыя сельсаветы: Навасёлкаўскі, Сталінскі і Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) і ўведзена новае дзяленне раёна на 16 сельсаветаў: Азерскі, Байдацкі, Бараўскі (нацыянальны), Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (нацыянальны), Навасадскі (нацыянальны), Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі (нацыянальны), Негарэльскі (нацыянальны), Паланевіцкі (нацыянальны), Путчынскі (нацыянальны), Рубілкаўскі (нацыянальны), Сталінскі (нацыянальны), Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) (нацыянальны). 3 мая 1932 года мястэчка Койданава атрымала статус горада. 29 чэрвеня 1932 года раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 мая 1936 года Бараўскі, Навасадскі, Нарэйкаўскі, Негарэльскі, Рубілкаўскі, Сталінскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія. 31 ліпеня 1937 года раён скасаваны, Навасадскі, Нарэйкаўскі, Путчынскі нацыянальны польскі, Сталінскі сельсаветы перададзены ў склад Заслаўскага раёна, Азерскі сельсавет — у склад Уздзенскага раёна, Байдацкі, Бараўскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі, Навасёлкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі, Рубілкаўскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) сельсаветы — у склад Мінскага раёна.
4 лютага 1939 года Дзяржынскі раён утвораны зноў у складзе Мінскай вобласці БССР, уключаў горад Дзяржынск, гарадскі пасёлак Негарэлае і 16 сельсаветаў: Байдацкі, Бараўскі 2-гі, Грычынскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (Ляхаўскі), Навасадскі, Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі (Паланеўскі), Путчынскі, Рубілкаўскі, Сталінскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі. У 1939 годзе скасаваны Негарэльскі сельсавет. 21 кастрычніка 1940 года ўтвораны Дзяржынскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Байдацкі, Грычынскі, Навасадскі, Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі і Паланевіцкі сельсаветы, утвораны Вертнікаўскі сельсавет. 8 красавіка 1957 года скасаваны Вертнікаўскі сельсавет, Сталінскі сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Узда, Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі (Камяноцкі), Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы скасаванага Уздзенскага раёна. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Узда і Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы вернуты ў склад адноўленага Уздзенскага раёна. 12 жніўня 1970 года да раёна далучаны Волменскі сельсавет Валожынскага раёна. 29 кастрычніка 1982 года Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 29 красавіка 1984 года Фаніпаль атрымаў статус гарадскога пасёлка. 22 жніўня 1997 года горад Дзяржынск і Дзяржынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 снежня 1998 года з часткі Негарэльскага пассавета ўтвораны Негарэльскі сельсавет. 22 чэрвеня 1999 года Фаніпаль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 30 кастрычніка 2009 года гарадскі пасёлак Негарэлае аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), скасаваны Негарэльскі пассавет, Ляхавіцкі і Старынкаўскі сельсаветы[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Волменскі і Рубілкаўскі сельсаветы[6].
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва раёна складае 61,2 тыс. чалавек.
- 1971 — 48,1 тыс. чал.
- 2006 — 61,5 тыс. чал.
- 2010 — 61,2 тыс. чал.
Нацыянальны склад:
- беларусы — 85,56 %
- рускія — 8,24 %
- палякі — 2,84 %
- укранцы — 1,36 %
- іншыя — 2 %.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьДзяржынскі раён адміністрацыйна падзелены на 2 гарады (Дзяржынск і Фаніпаль) і 8 сельсаветаў. У склад Дзяржынскага раёна ўваходзяць 275 населеных пунктаў.
Эканоміка
правіцьНа тэрыторыі раёна дзейнічае 22 прамысловыя прадпрыемствы, якія выпускаюць тканіны, мэблю, піларамы, краны маставыя і электрычныя, лакафарбавыя матэрыялы, вырабы медыцынскага прызначэння, с/г машыны, абсталяванне для дарожнага будаўніцтва, жалезабетон і інш.
Найбуйнейшыя з іх:
- ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка «Элізы» (744 працоўных),
- Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод» (452 працоўныя),
- Філіял завода ЖБМК РУП «Дарбудіндустрыя» (305 працоўных)
- Філіял «Фаніпальскі доследна-механічны завод» РУП «Дарбудіндустрыя» (182 працоўныя),
- ЧПУП «МАВ» (279 працоўных).
За 9 месяцаў 2009 г. ў асноўных галінах прамысловасці прадпрыемствамі раёна выраблена прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 296.500.000.000 рублёў або 82,8 % да адпаведнага перыяду мінулага года пры прагнозе 113,1 %.
Транспарт
правіцьПраз раён праходзяць чыгуначная магістраль Масква — Мінск — Брэст і аўтамабільная дарога таго ж кірунку.
Вядомыя асобы
правіць- Яніна Вікенцьеўна Бандак (нар. 1900, в. Целяшэвічы) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Міхаіл Мікітавіч Валадзько
- Антон Іосіфавіч Гурын
- Мікола Ермаловіч (1921, в. Малыя Навасёлкі — 2000) — беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца
- Лукаш Калюга, сапр.: Канстанцін Вашына (1909, в. Скварцы — 1937) — беларускі празаік, перакладчык.
- Аляксандр Антонавіч Пякарскі — беларускі матэматык
- Алег Іванавіч Кот (нар. 1966) — беларускі ваенны і палітык.
- Мікалай Улашчык (1906, в. Віцкаўшчына — 1986) — рэпрэсаваны беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар.
- Караль Эмерыкавіч Чапскі (1860—1904) — дзяржаўны дзеяч, мінскі гарадскі галава (1890—1901), прадпрымальнік, філантроп.
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/rukovodstvo/grafik-priema-grazhdan
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.