Дзяржынскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Дзяржынск (не ўваходзіць у склад).

Дзяржынскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дзяржынск (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 21 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 536
Дзяржынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 21 кастрычніка 1940 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці БССР у складзе вёсак Дзягільна, Макаўчыцы, Пархімаўшчына, Петкавічы, Шацілы, пасёлка Мелзавода, фермы «Гай», вылучаных са складу Дзяржынскага гарсавета, вёскі Нявелічы Фаніпальскага сельсавета і вёскі Клыпаўшчына Негарэльскага сельсавета з цэнтрам у горадзе Дзяржынск[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[2]. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макаўчыцы. У маі 1960 года ў склад сельсавета са Станькаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[3]. У 1974 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў горад Дзяржынск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2536 чалавек[4], з іх 91,5 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 2,9 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. Об образовании Дзержинского сельсовета в составе Дзержинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 і 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.