Станькаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ста́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Станькава.

Станькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 40 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Станькава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 102
Станькаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзена вёска Ліпавец і хутар Закоссе[1]. У маі 1960 года ў склад Дзяржынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 21 населеных пунктаў[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Леніна, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сівожанка, Студзянка і пасёлак Сасновы Бор)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2727 чалавек[5], з іх 75,2 % — беларусы, 19,1 % — рускія, 3,2 % — украінцы, 1,3 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 3102 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 і 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.