Станькава

вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ста́нькава[1] (трансліт.: Stańkava, руск.: Станьково) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Рапуса. Уваходзіць у склад Станькаўскага сельсавета. Насельніцтва 1859 чал. (2004). Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Мінск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Узду.

Вёска
Станькава
Цэнтральная вуліца аграгарадка
Цэнтральная вуліца аграгарадка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
186 м
Насельніцтва
  • 1 692 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовыя індэксы
222731
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Станькава на карце Беларусі ±
Станькава (Беларусь)
Станькава
Станькава (Мінская вобласць)
Станькава

З сярэдзіны XVI ст. уласнасць Радзівілаў, з канца XVIII да пач. XX ст. — Чапскіх.

Гісторыя правіць

 
Рака Рапуса ў вёсцы

Першы пісьмовы ўспамін пра Станькава як сяло ва ўладанні Дарагастайскіх датуецца 1407. Пазней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 — Чапскія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Станькаў увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1588 у мястэчку было 30 двароў, касцёл, царква, рынак.

 
Палац Чапскіх. Н. Орда, XIX ст.
 
Павільён «Скарбчык». Н. Орда, XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Станькава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам ключу. З 1815 тут працаваў спіртзавод, у 1858 збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву, у 1863 адкрылася сельская прыходская школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музей са сваіх збораў. У 1876 мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. Станам на 1886 у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, бальніца. У Першую сусветную вайну тут некаторы час размяшчаўся штаб расійскай 4-й арміі Заходняга фронту.

У 1919 Станькава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 196 двароў, на 1998 — 213, на 1 студзеня 2004 — 700.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фельчарска-акушэрскі пункт, кінатэатр, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Фрэска ў царкве Св. Мікалая

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

 
Дом, у якім нарадзіўся і жыў Марат Казей (перароблены ў наш час)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́нькаў, м.
  2. Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 405.
  3. Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 404.
  4. БелЭн 2002.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 690.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць