Свята-Мікалаеўская царква (Станькава)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна, збудаваны ў XIX ст. на падмурках дзвюх цэркваў XVIII стагоддзя (драўлянай царквы, пабудаванай князем Радзівілам і ўніяцкай Петрапаўлаўскай). Размешчана ў цэнтры вёскі, на левым беразе Рапусы. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
Царква Мікалая Цудатворца | |
| |
53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Станькава |
Канфесія | Праваслаўная |
Епархія | Мінская |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі |
Архітэктар | Канстанцін Тон |
Заснавальнік | Эмерык фон Гутэн-Чапскі |
Першае згадванне | 1714 |
Дата заснавання | 1858 |
Будаўніцтва | кастрычнік 2007 (архітэктар Алег Масліеў) — 2011 |
Рэліквіі і святыні | Ікона Мікалая Цудатворца (страчана) |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000144 |
Стан | Рэканструкцыя |
Сайт | stankovo.hram.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВізітны запіс за 1714 г. сведчыць, што тут князем Радзівілам была пабудавана драўляная царква яшчэ да прыняцця уніі. Пазней на яе масцы была пабудавана Петра-Паўлаўская ўніяцкая царква. У царкоўным архіве меліся 2 кнігі візітных запісаў з 1732 па 1832 г., пісаныя на польскай мове. Існуючыя руіны належаць мураванай Мікалаеўскай царкве, пабудаванай у 1858 г. ўладальнікам маёнтка графам Эмерыкам Чапскім пры дапамозе прыхаджан (на 1878 налічвалася прыхаджан 2040 мужчынскага і 2066 жаночага полу)[1]. Царква была пастаўлена на супрацьлеглым беразе ракі, насупраць графскага палаца, вырашанага з ёй у адным архітэктурным стылі, што візуальна ўключала храм у агульны абшырны і маляўнічы палацава-паркавы ансамбль (захаваўся часткова). Пры царкве меліся 3 штатныя народныя вучылішчы, дзякуючы чаму амаль чвэрць насельніцтва прыхода была пісьменнай. Вядома мясцовая блажэнная Валянціна Мінская (Валянціна Фёдараўна Сулкоўская). Царкоўны пагост быў акружаны мураванай агароджай.
Заснаванне 1858 г.
правіцьПачатак панавання савецкай улады
правіцьУ 1920 годзе Свята-Мікалаеўская царква была зачынена. З яе было вынесена ўсё самае каштоўнае: залатое начынне, срэбра, рызніцы, аклады, крыжы. Шматлікія абразы былі спалены, шматлікія былі схаваны і захаваны вернікамі. На пераплаўленне пусцілі званы, акрамя самага вялікага, яго не змаглі зняць.
Нейкі час храм пуставаў. Потым у ім зрабілі збожжасховішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сценах храма захоўвалі зброю. Пры адным з баёў боепрыпасы былі падарваны. Пацярпеў інтэр'ер царквы. Аднак храм працягваў стаяць. Пасля вайны ў царкве зноў захоўвалі збожжа, але пасля моцнага пажару, які здарыўся з-за навальніцы, яго перасталі выкарыстоўваць у гаспадарчых патрэбах.
Разбурэнне 1961 г.
правіцьУвесну 1961 года на гаці прадрала старую плаціну. Было затоплена поле і суседняя вёска Каменка. Для ўзвядзення новай плаціны былі разбураны некаторыя пабудовы сядзібы, а таксама і Свята-Мікалаеўская царква.
Сакавіцкай раніцай 1961 года людзі з найбліжэйшых да храма хат былі выселены, зона выбуху ачэплена. Роўна ў 12 гадзін быў зроблены першы выбух. Воблака пылавой завесы ахінула месца выбуху, а калі яно рассеялася, то храм стаяў цэлы. Гэта вырабіла моцнае ўражанне. Вернікі бачылі ў гэтым знак. Праз нейкі час раздаўся другі выбух. Ізноў воблака пылу асела — храм стаяў. І толькі пасля трэцяга выбуху барабан пакрывіўся і сышоў уніз, унутр. Выбухаць увесь будынак царквы цалкам пабаяліся, блізка стаялі жылыя хаты. Дамовіліся з дапамогай танкаў і стальных тросаў расцягнуць сцены храма і разбурыць яго канчаткова.
Адраджэнне 2007—2011 гг.
правіцьУ 1996 г. распрацаваны праект рэстаўрацыі храма (архітэктар У. Чарнатаў), у стане якой і знаходзіцца. Па блаславенні Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі, пачаты работы па аднаўленні храма. З 6 лютага 2006 года, пасля кананізацыі блажэннай Валянціны Мінскай, лёс якой найцяснейша звязана са Станькаўскім храмам, пайшлі справы па ўзнаўленні святыні. Да верасня 2007 года скончаны першачарговыя і падрыхтоўчыя працы, а з кастрычніка пачаты будаўнічыя і рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.
Архітэктура
правіцьЦарква пабудавана ў псеўдарускім стылі (дакладней у рэтраспектыўна-рускім стылі) на ахвяраванні Эмерыка Чапскага і зборы вернікаў. Гэта крыжова-купальны храм з высокай шатровай званіцаю над створкай і вялікай паўкруглай апсідай. Тры арачныя ўваходы аформлены манументальнымі парталамі, арачныя вокны — кілепадобнымі ліштвамі. У архітэктуры выкарыстаны какошнікавы парапет, закамары, кілепадобныя нішы, руставаныя лапаткі, аркатура.
Інтэр'ер
правіцьАсноўны кубападобны аб'ём быў перакрыты светлавым купалам, падтрыманым праз скляпеністыя парусы 4 слупамі, бакавыя прыдзелы і трапезная — цыліндрычнымі скляпеннямі. Зала і апсіда асвятляліся арачнымі вокнамі. Апсіда была вылучана трох'ярусным дубовым іканастасам натуральнай тэкстуры і колеру; рамы 10 абразоў, карнізы, разьба, капітэлі калонак і пілястраў пазалочаныя. У царкве знаходзіўся вельмі шанаваны абраз «Свяціцель і цудатворац Мікалай», пісаны на палатне і пакрыты металічнай залачонай рызай. Да каштоўных рэчаў начыння адносіліся поўны набор літургічных сярэбраных сасудаў (ахвяраваны маскоўскім грамадзянінам І. І. Чацверыковым) і сярэбраная чаша (ахвяравана ў 1778 Кунцэвічам).
Зноскі
- ↑ Беларускі праваслаўны каляндар. 1997. — Мн., 1996. — С. 108.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСвята-Мікалаеўская царква (Станькава) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Станькава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Станькава) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Станькава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Станькава) на сайце «Архіварта»