Крыжова-купальны храм
Крыжова-купальны храм — архітэктурны тып хрысціянскага храма.
Сфармаваўся ў Візантыі і ў краінах хрысціянскага усходу ў V—VIII стст. Стаў пануючым ў архітэктуры Візантыі з IX стагоддзя і быў прыняты хрысціянскімі краінамі праваслаўнага вызнання ў якасці асноўнай формы храма.
У класічным варыянце мае 4 злучаныя аркамі вертыкальныя апоры, на якія з дапамогай ветразяў апіраецца барабан, перакрыты купалам. Прасторавыя ячэйкі паміж апорамі і сценамі размешчаны па ўзаемна перпендыкулярных восях, перакрываюцца паўцыркульнымі і кры-жападобнымі скляпеннямі. Вуглавыя ячэйкі перакрываюцца больш нізкімі скляпеннямі ці купаламі. Гэта ўстойлівая сістэма ўзаемазвязаных прасторавых ячэек абумоўлівае стройную кампазіцыю храма. Галоўную ролю ў ёй адыгрывае цэнтральны купал, высока падняты на барабане. Ярусам ніжэй размяшчаюцца скляпеністыя рукавы крыжа, яшчэ ніжэй — вутлавыя памяшканні. Архітэктурнае аблічча стварае пластычная выразнасць масіўных сцен і апор. У кампазіцыю інтэр'ера з вялікімі паверхнямі сцен і скляпенняў арганічна ўваходзіла храмавая размалёўка.
Літаратура
правіць- Габрусь Т. В. Крыжова-купальны храм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).