Эмерык Каралевіч Чапскі
Эмерык Каралевіч Чапскі (польск.: Emeryk Hutten-Czapski (Emeryk Zachariasz Mikołaj Seweryn Hutten-Czapski), руск.: Эмерик Карлович Чапский), 5(17)11.1828, мястэчка Станькава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійскай імперыі, цяпер Дзяржынскі раён Рэспублікі Беларусь — 23.7.1896, Кракаў, Аўстра-Венгрыя, наўгародскі віцэ-губернатар (1862—1865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (1865—1867), калекцыянер, нумізмат.
Эмерык Каралевіч Чапскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдуард Васільевіч Лерхе | ||||||
Пераемнік | Оскар Фёдаравіч От | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Мікалаевіч Пяроўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Фёдаравіч Ліліенфельд-Тоаль | ||||||
Нараджэнне |
5 (17) лістапада 1828 |
||||||
Смерць |
23 ліпеня 1896 (67 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Чапскія | ||||||
Бацька | Караль Гутэн-Чапскі | ||||||
Маці | Фабіяна з Абуховічаў[d] | ||||||
Жонка | Эльжбета-Караліна фон Меендорф[d] | ||||||
Дзеці | Караль-Ян-Аляксандр (1860—1904), мінскі гарадскі галава (1890—1901 ); Ежы (1861—1930), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшыня Мінскага таварыства дабрачыннасці; Сафія (1857—1911); Эльжбета (1868—1875) | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з графскага каталіцкага роду Чапскіх са Станькава пад Мінскам. Нарадзіўся ў сям’і Караля Станіслававіча Чапскага (1777—1836) ад яго жонкі Фабіяны Міхалаўны Абуховіч (1794—1876). Пры хросце атрымаў Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын, а поўнае імя яго было ў расійскіх імперскіх дакументах (напрыклад, афіцыйных даведак для запісу ў губернскую радаводную кнігу) пісалася як «Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын Каралевіч-Юзафавіч-Патрыцыевіч-Ігнатавіч-Клеменсавіч-Геранімавіч граф Гутэн-Чапскі».
Скончыў Маскоўскі універсітэт. З 1851 працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў, наўгародскі губернатар (1862—1865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (1865—1867). Пасля працаваў дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрствава дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі. У час сялянскай рэформы 1861 года абраны міравым пасрэднікам Мінскага павета.
У 1879 пакінуў дзяржаўную службу і асеў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гістарычныя дакументы, кнігі і інш. Член Рускага археалагічнага таварыства (1851), Маскоўскага нумізматычнага таварыства (1890). Аўтар кнігі «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору графа Э. К. Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э. Гутэн-Чапскага» (т. 1 — 5, 1871—1916). Працы Эмерыка Чапскага адзначаны вялікім сярэбраным медалём Рускага археалагічнага таварыства, у гонар 25-годдзя яго навуковай працы ў 1896 выбіты медаль (золата, серабро, бронза) ад калег-нумізматаў. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нацыянальнага музея).
Зноскі
Літаратура
правіць- ЭГБ, у 6 т. Т. 6, кн .ІІ. — Мн., 2003.
- Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Изд. Минск. губернск. статист. комитета. — Минск: Тип. губ. правления, 1877. — 187 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмерык Каралевіч Чапскі