Лапатка (архітэктура)

Лапа́тка — вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. Вядома ў архітэктуры Заходняй Еўропы, у сярэдневяковым дойлідстве Расіі і Беларусі. Лапаткі звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў. Адначасова былі элементамі рытму і дэкору фасадаў, аздабляліся рустам, філёнгамі і інш. У драўляным дойлідстве ў выглядзе лапатак часам вырашалася шалёўка астаткаў зрубаў, якая аздаблялася дэкаратыўнымі разнымі накладкамі, размалёўкай. У некаторых збудаваннях XVIII-XIX стст. пад уплывам мураванай архітэктуры лапаткі аздаблялі канелюрамі або рустам.

Лапаткі вежы раманскай кірхі Святога Марціна ў Карсце

Літаратура

правіць
  • Слоўнік дойліда. Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — 75 с.
  • Слюнчанка, В. Р. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. — Мінск, 1992.

Спасылкі

правіць