Радзівілы

вялікалітоўскі арыстакратычны род

Радзіві́лы — вялікалітоўскі арыстакратычны род, які ўзнік у XV ст. як галіна роду Осцікавічаў. Род Радзівілаў не меў сабе роўных па колькасці асоб, што займалі найвышэйшыя дзяржаўныя пасады. На працягу гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, а затым і Расійскай імперыі, нязменна заставаліся сярод найбагацейшых магнатаў.

Радзівілы
Трубы
Трубы
Дэвіз Бог нам радзіць
Родапачынальнік Осцік-Крысцін
Блізкія роды Осцікавічы, Нарбуты
Месца паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Падданства Вялікае Княства Літоўскае, Расійская імперыя, Царства Польскае
Маёнткі Нясвіжскі замак, Алыцкі замак, Біржайскі замак, Эрменанвіль  (руск.)
Палацы і асабнякі Небароўскі палац  (руск.), Варшаўскі палац, Берлінскі палац
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне і значэнне прозвішча правіць

Прозвішча Радзівілаў ад імя старэйшага сына раннелітоўскага кернаўскага баярына Осціка Сірпуцевіча — Радзівіл, які даў імя роду Радзівілаў.

Радзівіл — старалітоўскае (старабалцкае) двухасноўнае імя, што ў раннелітоўскую пару мела выгляд Radvilas, Radivilas. Вядомыя сучасныя літоўскія адыменныя прозвішчы Rãdvilas, Radvi̇̀las, Rãdvila, Radvilà, Radvylà[1].

Першая аснова Rad- таксама ў старалітоўскіх імёнах (сучасных прозвішчах) тыпу Radminas, Radvinas, Nauradas, Skauradas[2]. Гэтую аснову звязваюць з літоўскім rasti «знаходзіць, адшукваць», rado «знайшоў» з шырокімі індаеўрапейскімі паралелямі[3]. Сваім значэннем яна сінанімічная аснове Gaud- (як у імені Каргаўд, ад якога тапонім Каргаўды), што звязаная з літоўскім gauti «атрымліваць, здабываць».

Роднасная аснове Rad- «інфіксная» форма Rand- у балцка-літоўскім аднаасноўным імені Randilà (ад randa «(ён) знаходзіць»), ад якога тапонім Рандзілаўшчына.

Другая аснова Vil- звязаная з літоўскім viltis «спадзявацца» і далей сягае індаеўрапейскага *ṷel- «жадаць; выбіраць»[4].

Семантыка імя Радзівіл — «Здабычлівы і прагны».

У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод літоўскага баярства гэтае імя сустракаецца ўжо амаль выключна як імя па-бацьку: «Станислав Радивилович», «Ян Радивиловичъ» (Ашмяны), «Мартин Радивиловичъ» (Крэва), «Пашко Родвиловичъ», «Шымъко Родвиловичъ» (Радунь), «Станиславъ Радивилаитис» (Крожы, Жамойць). Як уласнае імя Радзівіл фіксуецца на той час толькі сярод эйшышскага баярства: «Радивилъ Кгинеитовичъ» (Гінейтаў сын Радзівіл). Сярод троцкага баярства перапісаны «Товткин Радивиловичъ» (Радзівілаў сын Таўтгін). На сутыку XV i XVI стагоддзяў балцка-літоўскі іменнік ужо занепадаў пад уплывам хрысціянскага іменніка.

Існуе таксама «славянская» версія вытлумачэння імя Радзівіл, яна грунтуецца на фанетычным падабенства першай асновы Rad- з асновай «Рад-» у славянскіх двухасноўных імёнах тыпу Радамір, Радаслаў, якая параўноўваецца са славянскім радети «рупіцца (пра нешта)». Гэтая версія ігнаруе гістарычны кантэкст надання імя Радзівіл выключна ў раннелітоўскім баярскім асяроддзі, яго суседства з іншымі двухасноўнымі балцка-літоўскімі імёнамі, а таксама моўныя сувязі іменных асноў Rad- i Vil-.

Паходжанне роду правіць

 
Генеалогія роду Радзівілаў, 1742

Заснавальнік роду — Осцік-Крысцін, які пры Гарадзельскай уніі (1413) прыняў ад палякаў герб «Трубы» («Тромбы»). Паходзіў Осцік, верагодна, з літоўскіх баяраў Кернаўскай зямлі, хоць познія легенды і звязвалі родапачынальніка Осцікаў Сірпуція з родам літоўскіх князёў, але большасць сучасных даследчыкаў скептычна ставіцца да княжацкага паходжанця Осцікаў і Радзівілаў. Больш верагодна, што Осцік быў намеснікам (старостай) кернаўскім, вакол Кернава размяшчаліся і яго вотчынныя маёнткі: Шырвінты, Упнікі і Муснікі. З чатырох сыноў Осціка найбольш значным быў старэйшы — Радзівіл Осцікавіч, які даў пачатак роду Радзівілаў. Нашчадкі аднаго з малодшых сыноў Осціка — Станіслава Осцікавіча пакінулі за сабой прозвішча Осцікавічаў.

Упершыню Радзівіл узгадваецца ў грамаце «вялікага князя» Свідрыгайлы Альгердавіча ад 03.11.1436 года, напісанай у Перамышлі (тэкст граматы змешчаны ў кнізе «Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением на входы в пущи и на земли». — Т.1. — Вильна, 1867. — С.327—328). Дакумент адлюстроўвае падзеі грамадзянскай вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам за спадчыну вялікага князя Вітаўта. Паводле граматы, Свідрыгайла Альгердавіч перадае ўладанні Радзівіла свайму «вернаму слуге» пану Федзьку Вайніловічу. Адзначалася, што Радзівіл выкрыў і аддаў на згубу Жыгімонту Кейстутавічу свайго гаспадара і сястрынца Свідрыгайлы — князя Мітку Давыдавіча. «А сам тот истый Радивил у тых речох избег и именье поверг у Городку, тое истое, што есмо дали пану Федку Войниловичу. Тот Радивил у Подолью умер, а тыми учынки и тыми речьми своими неподобными именье стратил на веки и детем своим».

XV—XVI стагоддзі правіць

 
Герб «Тромбы» прыняты Осцікам-Крысцінам ад палякаў паводле Гарадзельскай уніі (1413)

Сын Радзівіла Осцікавіча — Мікалай Радзівілавіч атрымаў пасля смерці Алехны Судзімонтавіча пасады ваяводы віленскага і канцлера, якія затым перайшлі да яго старэйшага сына, таксама Мікалая Мікалаевіча Радзівілавіча (Радзівіла). Удвух яны трымалі гэтыя важнейшыя пасады трэць стагоддзя — з 1491 па 1522. Увесь гэты час няўхільна павялічвалася колькасць радзівілаўскіх маёнткаў. Яшчэ Радзівіл Осцікавіч да бацькоўскіх Шырвінтаў, Муснікаў і Упнікаў далучыў Біржы і Кейданы ў Жамойці, Нягневічы на Новагародчыне, Бастынь на Піншчыне і інш. Мікалай Радзівілавіч выслужыў Дубінкі і яшчэ некалькі маёнткаў у Літве, Ліпскую воласць на Палессі. Шлюб з Соф’яй Манівідаўнай прынёс яму спадчыну рода Манівідаў: Геранёны, Жупраны, Солы, Хаценчыцы, вялікую Харэцкую воласць, з Докшыцамі, Тумілавічамі, Даўгінавам, Мільчай, Зембінам і іншымі сёламі ў вярхоўях Бярэзіны і Віліі. У канцы жыцця Мікалай Радзівілавіч атрымаў Райгрод і Ганядзь на Падляшшы (цяпер у Польшчы), якія раней нелажалі з’ехаўшаму ў Маскву князю Міхаілу Глінскаму.

У 1509 годзе ўладанні Мікалая Радзівілавіча былі падзелены паміж трыма яго сынамі. Старэйшы, Мікалай, атрымаў, апроч Шырвінтаў і іншых літоўскіх маёнткаў, Райгрод, Ганядзь, Солы, Хаценчыцы і частку Харэцкай воласці. З 1518 года, атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі княжацкі тытул, пачаў звацца князем на Мядзеле і Ганядзі. Родавы герб «Трубы» быў размешчаны на імперскім чорным арле, родавым дэвізам стала «Бог нам раіць».

Другі брат, Ян-Мікалай, атрымаў Старыя Муснікі ў Літве, Геранёны і частку Харэцкай воласці, таксама яго ўладанні значна павялічыліся пасля шлюбу з Ганнай, дачкой Станіслава Кішкі, за якой пасагам была частка мантыгірдаўскай спадчыны: Алыка, Дуброва, Лахва, Нядрэска, Нясвіж, Узда, Шацк. Трэці брат Юрый (Ежы), уладальнік Біржаў, Дубінкаў, Жупранаў і інш., таксама ажаніўся з прадстаўніцай роду Кішкаў — Барбарай, дачкой Станіслава ад другога шлюбу. Маці Барбары паходзіла з паноў Кучукаў, і гэты шлюб прынёс Юрыю Радзівілу кучукаўскую спадчыну: Салечнікі і Жырмуны на Віленшчыне, Шчучын і Дакудаў у Панямонні, Палонна на Валыні, Вязынь на Меншчыне і інш. Яшчэ адзін сын Мікалая Радзівілавіча, Войцех, стаў віленскім біскупам — вышэйшай духоўнай асобай у дзяржаве.

Уяўленне пра памеры ўладанняў Радзівілаў дае Попіс войска ВКЛ 1528 года. У гэты час уладанні Мікалая, князя на Мядзеле і Ганядзі, былі падзелены на 4 часткі паміж яго сынамі і ўдавой, Альжбетай Багданаўнай з Саковічаў. Сыны ставілі ў войска 179 коннікаў, а маці — 260. Такім чынам, да падзелу гэта латыфундыя давала 439 коннікаў (прыкладна столькі ж, як і ўладанні Альбрэхта Гаштоўта, — наступіка М. М. Радзівіла на пасадах ваяводы віленскага і канцлера). Удава Яна, Ганна Кішчанка, якая ў 1528 была жонкай Станіслава Кезгайлы, з маёнткаў свайго сына М. Я. Радзівіла ставіла 246 коннікаў, а Юрый (Ежы) Радзівіл — 261.

Старэйшая галіна Радзівілаў, князёў на Мядзеле і Ганядзі, згасла ў 1542 годзе. Пасля гэтага галоўныя іх маёнткі Райгрод, Ганядзь і Мядзел перайшлі да вялікага князя, а астатнія былі падзелены паміж трыма дачкамі Яна Мікалая — апошняга прадстаўніка гэтай галіны. Дзве з іх не пакінулі нашчадкаў, а трэцяя, Ганна, унесла радзівілаўскія маёнткі ў род свайго мужа Станіслава Кішкі.

 
Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імператара Карла V

Сын Яна — Мікалай Чорны і сын Юрыя — Мікалай Руды сталі пачынальнікамі дзвюх далейшых галін Радзівілаў: князёў на Нясвіжы і Алыцы і князёў на Біржах і Дубінках. Іх узвышэнню спрыяў раман сястры Мікалая Рудога Барбары з Жыгімонтам Аўгустам, які тайна абвянчаўся з ёю. У 1547 годзе імператар свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V прызнаў за братамі тытул князеў рымскай імперыі Reichsfürst і князеў праз радство і адопцыю Радзівілаў «даўнімі князямі Свірскімі». У 1547 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызнаў Мікалая Радзівіла Чорнага і яго брата Яна князямі на Нясвіжы і Алыцы, а Мікалая Радзівіла Рудога князем на Біржах і Дубінках. Праз некалькі гадоў Барбара Радзівіл пры загадкавых абставінах памерла, але Радзівілы былі ўжо на вяршыні магутнасці. Мікалай Чорны ў 1551 годзе заняў два найвышэйшых урада (ваяводы віленскага і канцлера), і Віленскае ваяводства аказалася ў руках Радзівілаў на больш за паўстагоддзя: ад Мікалая Чорнага перайшло да Мікалая Рудога, потым да сына Рудога Крыштафа Перуна, урэшце да сына Чорнага Крыштафа Сіроткі.

 
Уладанні Радзівілаў (сінім) у Рэчы Паспалітай ў XVI—XVII стст.

У 2-й палове XVI ст. Радзівілы засталіся адзіным з магнацкіх родаў літоўскага паходжання. Вялікія змены адбыліся ў рэлігійным жыцці: пашыралася Рэфармацыя, у сувязі з чым Мікалай Чорны і Мікалай Руды, як і вялікая колькасць іншых паноў, перайшлі з каталіцызму ў кальвінізм. Магнацтва пачало адчуваць моцны націск з боку больш дробнай шляхты, якая дамагалася павялічэння сваёй ролі ў палітычным жыцці. Пры гэтым шляхта імкнулася да больш цеснага саюзу з Польшчай — як з прычын знешнепалітычных (ВКЛ цярпела паражэнні ад Маскоўскай дзяржавы), так і ўнутрыпалітычных (шляхта ВКЛ хацела мець такія ж палітычныя правы, якімі карысталася шляхта польская). Магнаты таксама хацелі збліжэння з Польшчай, але на ўмовах дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ, імкнуліся захаваць пры гэтым свае прывілеі.

У 1569 г., нягледзячы на супраціўленне магнатаў (у т.л. Радзівілаў), была заключана Люблінская унія. Крыху раней, у 1564, паны-рада «добраахвотна» адмовіліся ад статуса прывілеяванага саслоўя, фармальна атрымаўшы такія ж правы, як і простая шляхта. Але фактычная вага палітычных дзеячаў залежала ад памераў іх маёнткаў, і магнаты працягвалі ставіць амаль выключна сваіх прадстаўнікоў на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Вялізныя ўладанні роду тым часам усё пашыраліся. Мікалай Радзівіл Чорны набыў у 1555 годзе Налібакі, Солы і Свядасць, у 1558 — Клецк і Давыд-Гарадок, таксама Высокае пад Бярэсцем, а праз шлюб з дачкой польскага магната Шыдлавецкага — Шыдловец у Польшчы. Яго сын у 1567 ставіў у войска ўжо 539 коннікаў (пры тым, што ў гэтым годзе адзін коннік ставіўся не з 8, а з 10 сялянскіх службаў), Мікалай Руды ставіў 400 коннікаў. Яго ўладанні павялічыліся за кошт Валожына, Рубяжэвічаў на Ашмяншчыне, Смалявічаў, Плісы, Гарадзішча, Станькава і Жыціна на Меншчыне, Уселюба пад Новагародкам.

У канцы XVI ст. у ВКЛ пачалася каталіцкая Контррэфармацыя. Тады сыны Мікалая Чорнага вярнуліся ў каталіцтва, а адзін з іх, Ежы, нават стаў спачатку біскупам віленскім, а потым кракаўскім. Каб пазбегнуць драбнення і страты радавых маёнткаў, сыны Мікалая Чорнага ў 1579 г. утварылі пагадненне аб стварэнні неадчужальных вотчын — ардынацый. Такія ўладанні павінны былі пераходзіць без падзелу ва ўладанне старэйшага сына, а пры адсутнасці такога — да прадстаўніка старэйшай на той момант галіны Радзівілаў. Так узніклі тры ардынацыі:

Сыны Мікалая Рудога засталіся пратэстантамі. Старэйшы, Мікалай, пры падзеле бацькаўскіх маёнткаў атрымаў Дубінкі, Жырмуны, Мядзел, Жупраны, Салешнікі, Дакудаў, Беліцу і шмат іншых маёнткаў. Яго брату Крыштафу Пяруну дасталіся Біржы, Валожын, Віжуны, Вязынь, Жыцін, Койданаў, Рубяжэвічы, Смалявічы, Станькаў, Уселюб і інш. Пазней Крыштаф набыў Астрашыцкі Гарадок на Меншчыне, шлюб з князёўнай Кацярынай з Астрожскіх прынёс яму Глуск і Копысь, а паўторны шлюб з яе малодшай сястрой Альжбетай, удавой Януша Кішкі, — Асташын у Новагародскім павеце і Венграў на Падляшшы. Крыштаф Пярун быў таксама старостам барысаўскім, гаенскім, жыжморскім, мейшагольскім. У 1600 г. ён дамогся шлюбу свайго сына Януша з апошняй прадстаўніцай князёў Алелькавічаў-Слуцкіх, Соф’яй, такім чынам Слуцкае княства перайшло ў рукі Радзівілаў. Да гэтага часу Радзівілы ўспрынялі польскую (і ўвогуле заходнееўрапейскую) культуру, але засталіся гарачымі патрыётамі Вялікага Княства Літоўскага, праціўнікамі палітычнага паглынання яго Польшчай. На іх грошы ствараліся першыя друкарні ў Берасці, Нясвіжы. Этнічная свядомасць іх мела падначаленае становішча адносна палітычнай.

XVII—XVIII стагоддзі правіць

У наступных пакаленнях колькасць адначасова дзеючых Радзівілаў часам перасягала дзесятак. Аўтарытэт слуцка-біржанскай галіны, найбольш уплывовай у 1-й пал. XVII ст., быў моцна падарваны пераходам Януша і Багуслава Радзівілаў на бок шведаў у час «Патопу». Гэтая галіна скончылася ў 1669 г., а яе вялізныя ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Багуслава — Людвікі Караліны. Першым мужам яе быў электар брандэнбургскі, другім — князь нейбургскі. Дочкі Людвікі Караліны, княжны нейбургскія, валодалі радзівілаўскай спадчынай да 1744 г., пасля чаго яна была далучаная да ўладанняў нясвіжскай галіны Радзівілаў. Сярод гэтых маёнткаў найбольшымі тэрытарыяльна былі Слуцкае княства (цягнулася больш чым на 100 км, да самай Прыпяці), Гарадзішча са Смалявічамі (тэрыторыя гэтых уладанняў пачыналася ад усходняй ускраіны Менска, ад вёсак Сляпянка і Уручча, і цягнулася ажно за Жодзіна) і інш.

Род алыцкіх ардынатаў праіснаваў усяго 2 пакаленні. У 1667 г. яго ўладанні зліліся з нясвіжскай ардынацыяй, якой валодаў Міхал Казімір — унук Мікалая Крыштафа Сіроткі. Міхал Казімір далучыў да сваіх уладанняў і спадчыну згаслага роду Зяновічаў, у т.л. вялікія маёнткі Смаргонь, Глыбокае. У канцы XVII ст. згасла і клецкая галіна Радзівілаў, яе ўладанні дасталіся брату Міхала Казіміра — Дамініку. Яго нашчадкі ўтварылі другую галіну ардынатаў клецкіх.

У 2-й пал. XVII — пач. XVIII ст. Радзівілы, застаючыся багацейшымі землеўладальнікамі на ВКЛ, у палітычным сэнсе трымаліся ўпоравень з іншымі магнацкімі родамі (Сапегамі, Пацамі, Агінскімі). Новы перыяд іх гегемоніі прыпадае на апошняе паўстагоддзе існавання Рэчы Паспалітай, калі дзейнічалі Міхал Казімір Рыбанька з братам Еранімам, а затым сын Рыбанькі Караль Станіслаў па мянушцы Пане Каханку.

Злучыўшы нясвіжскую і алыцкую ардынацыі з былымі ўладаннямі княжан нейбургскіх, яны дасягнулі фантастычнага багацця. Колькасць іх падданых лічылася сотнямі тысяч. Шмат паданняў засталося пра самадурства Ераніма і пра дзівосы Пане Каханку, які сапернічаў раскошай з імператрыцай Кацярынай II, улетку ездзіў на санях па дарозе пасыпай соллю і г.д. Радзівілы былі буйнейшымі палітычнымі фігурамі свайго часу, вядомымі мецэнатамі. Нясвіжская бібліятэка была адной з лепшых у Еўропе.

Род Радзівілаў працягваецца і далей, у XIX, XX і XXI стст.

Пералік асоб правіць

1 пакаленне правіць

 
Мікалай «Стары»

2 пакаленне правіць

  • 1.1. Мікалай (пам. 1509), кашталян троцкі, ваявода віленскі, канцлер літоўскі; ∞1) Соф’я з Манівідаў, ∞2) Соф’я з Заслаўскіх, ∞2) Соф’я з Багатынскіх.
  • 1.2. Ганна; ∞ Петка Ягойлавіч

3 пакаленне правіць

  • 1.1.1. Мікалай (1470—1521), ваявода віленскі, канцлер літоўскі; ∞ Эльжбета з Саковічаў
  • 1.1.2. Ганна; ∞ Конрад III Руды
  • 1.1.3. Ян-Мікалай (1474—1522), маршалак земскі літоўскі, кашталян троцкі; ∞1) Эльжбета з Гаштольдаў, ∞2) Багдана з Лукомскіх, ∞2) Ганна з Кішак
  • 1.1.4. Войцех (1476—1519), біскуп луцкі, біскуп віленскі
  • 1.1.5. Юрый (Ежы) (1480—1541), кашталян віленскі, велікі гетман літоўскі; ∞1) Барбара з Кішак, ∞2) Барбара з Колаў

4 пакаленне правіць

  • 1.1.1.1. Ян (пам. 1542), падчашы літоўскі, староста жамойцкі; ∞ Ганна з Касцевічаў
  • 1.1.1.2. Мікалай (пам. 1529), біскуп жамойцкі
  • 1.1.1.3. Станіслаў (пам. 1531), староста ушпольскі; ∞ Магдалена з Бонераў (шлюб бяздетны)
  • 1.1.1.4. Соф’я; ∞ Ян Забярэзінскі
  • 1.1.1.5. Алена; ∞ Юрый Алелькавіч
  • 1.1.1.6. Эльжбета; ∞ Януш Гальшанскі
  • 1.1.3.1. Ганна; (пам. 1554) ∞ Мікалай Кезгайла
  • 1.1.3.2. Соф’я; ∞ Шчасны Іллініч
  • 1.1.3.3. Мікалай «Чорны» (1515—1565), маршалак земскі літоўскі, канцлер літоўскі, ваявода віленскі; ∞ Эльжбета з Шыдлоўскіх
  • 1.1.3.4. Ян (1516—1561), краўчы літоўскі; ∞1) Эльжбета з Фрэдраў, ∞2) Эльжбета з Гербутаў
  • 1.1.5.1. Мікалай «Руды» (1512—1584), ваявода троцкі, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, канцлер літоўскі; ∞ Катажына з Івінскіх
  • 1.1.5.2. Ганна; (1516—1556); ∞1) Пётр Кішка, ∞2) Сямён Гальшанскі
 
Барбара Радзівілянка

5 пакаленне правіць

 
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
  • 1.1.3.3.1. Мікалай-Крыштаф «Сіротка» (1549—1616), I ардынат нясвіжскі; маршалак надворны вялікі літоўскі, ваявода троцкі, ваявода віленскі; ∞ Эльжбета-Еўфімія з Вішнявецкіх
  • 1.1.3.3.2. Эльжбета (1550—1591); ∞ Мікалай Мялецкі
  • 1.1.3.3.3. Соф’я (1552—1599); ∞ Акацый Чэма (Achacy Czema)
  • 1.1.3.3.4. Ганна (1553—1590); ∞ Мікалай Твароўскі
 
Юрый (кардынал)
  • 1.1.3.3.5. Ежы (1556—1600), біскуп віленскі, губернатар інфлянцкі, кардынал, біскуп кракаўскі
  • 1.1.3.3.6. Альбрэхт (1558—1592), I ардынат клецкі; маршалак надворны вялікі літоўскі; ∞ Анна з Кетлераў
  • 1.1.3.3.7. Станіслаў (1559—1599), I ардынат алыцкі; маршалак вялікі літоўскі, староста жамойцкі; ∞ Марына з Мышкаў
  • 1.1.3.3.8. Крысціна (1560—1580); ∞ Ян Замойскі
  • 1.1.5.1.1. Мікалай (1543—1589), лоўчы літоўскі, ваявода новагародскі; ∞1) Аляксандра з Вішнявецкіх, ∞2) Алена з Глябовічаў
  • 1.1.5.1.2. Барбара (пам. немаўлацем)
  • 1.1.5.1.3. Крыштаф «Пярун» (1547—1603), гетман польны літоўскі, кашталян троцкі, падканцлер літоўскі, ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі; ∞1) Анна з Собкаў, ∞2) Кацярына з Астрожскіх, ∞3) Кацярына з Цяшынскіх, ∞4) Эльжбета з Астрожскіх

6 пакаленне правіць

  • 1.1.3.3.1.1. Ян Ежы (1588—1625), II ардынат нясвіжскі; кашталян троцкі; ∞ Элеанора з Астрожскіх (шлюб бяздетны)
  • 1.1.3.3.1.2. Эльжбета (1589—1618); ∞1) Габрыель Цяшынскі, ∞2) Крыштаф Кішка
  • 1.1.3.3.1.3. Альбрэхт Уладзіслаў (1589—1636), III ардынат нясвіжскі; кашталян троцкі; ∞1) Ганна з Сапегаў, ∞2) Ганна з Зяновічаў
  • 1.1.3.3.1.4. Мікалай (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.5. Крыштаф Мікалай (1590—1607, у Балоньі падчас вучобы)
  • 1.1.3.3.1.6. Жыгімонт Караль (1591—1642), IV ардынат нясвіжскі; кавалер мальтыйскі, ваявода новагародскі; (бяздетны)
  • 1.1.3.3.1.7. Катажына (1593—1600)
  • 1.1.3.3.1.8. Крысціна (1593—1599)
  • 1.1.3.3.1.9. Аляксандр Людвік (1594—1654), V ардынат нясвіжскі; ваявода берасцейскі, маршалак надворны вялікі літоўскі, ваявода полацкі; ∞1) Тэкля з Валовічаў, ∞2) Яўгенія-Катажына з Тышкевічаў (разведзеныя), ∞3) Лукрэцыя-Марыя з Строзіч
  • 1.1.3.3.6.1. Ганна (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.6.2. Катажына (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.6.3. Барбара; ∞ Мікалай Кішка
  • 1.1.3.3.6.4. Ян Альбрэхт (1591—1626), II ардынат клецкі; староста ўпіцкі; ∞ Лавінія з Карэцкіх
  • 1.1.3.3.7.1. Станіслаў (пам. 1590)
  • 1.1.3.3.7.2. Ежы (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.7.3. Эльжбета (1582—1627); ∞1) Андрэй Сапега, ∞2) Мікалай Завіша
  • 1.1.3.3.7.4. Мікалай Крыштаф (1589—1614), II ардынат алыцкі; (бяздетны)
  • 1.1.3.3.7.5. Альбрэхт-Станіслаў (1593—1656), III ардынат алыцкі; ∞1) Рэгіна фон Айзенрайх, ∞2) Крысціна з Любамірскіх (шлюбы бяздетныя)
  • 1.1.3.3.7.6. Крысціна (1598—1657, Нясвіжскі кляштар бенедыктынак)
  • 1.1.5.1.1.1. Ежы (1578—1613), кашталян троцкі; ∞1) Соф’я з Збароўскіх (дзеці пам. немаўл.)
  • 1.1.5.1.1.2. Соф’я; ∞1) Ежы Хадкевіч, ∞2) Крыштаф Дарагастайскі
  • 1.1.5.1.1.3. Ян (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.1.4. Катажына; ∞1) Мікалай Нарушэвіч, ∞2) Пётр Гарайскі
  • 1.1.5.1.1.5. Вацлаў (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.1. Барбара (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.2. Мікалай (пам. дзіцём)
 
Януш (гетман)

7 пакаленне правіць

  • 1.1.3.3.7.5.1. Мікалай Францішак (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.7.5.2. Катажына (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.7.5.3. Ян (1619—1628)
  • 1.1.3.3.7.5.4. Эльжбэта Анастасія (1624—1688, у кляштары)
  • 1.1.3.3.7.5.5. Канстанцыя Соф’я (Каломба; 1635—1687, у кляштары)
  • 1.1.3.3.1.9.1. Мікалай Крыштаф (пам. немаўлацем)
  • 1.1.3.3.1.9.2. Ганна Еўфімія (1628—1663); ∞ Станіслаў Дэнгаф
  • 1.1.3.3.1.9.3. Альбрэхт (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.4. Ежы (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.5. Эльжбета (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.6. Міхал Казімір (1635—1680), VI ардынат нясвіжскі, IV ардынат алыцкі; ваявода валынскі, падканцлер літоўскі, польны гетман літоўскі; ∞ Катажына з Сабескіх
  • 1.1.3.3.1.9.7. Іаана Катажына (1637—1664); ∞1) Якуб Вейхер, ∞2) Багуслаў Ляшчынскі
  • 1.1.3.3.1.9.8. Ян (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.9. Францішак (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.10. Людвік (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.11. Элеанора (пам. дзіцём)
  • 1.1.3.3.1.9.12. Цэцылія Марыя (1645—1682); ∞ Мікалай Геранім Сяняўскі
  • 1.1.3.3.1.9.13. Дамінік Мікалай (1653—1697), V ардынат клецкі; падскарбі надворны літоўскі, канцлер літоўскі; ∞1) Ганна з Палубінскіх, ∞2) Ганна з Любамірскіх
  • 1.1.3.3.6.4.1. Ян Уладзіслаў (1620—1662), староста ўпіцкі; (бяздетны)
  • 1.1.3.3.6.4.2. Міхал Караль (пам. 1656), III ардынат клецкі; падчашы літоўскі; ∞ Ізабела з Сапегаў
  • 1.1.3.3.6.4.3. Ганна (пам. 1659); ∞ Ян Уладзіслаў Сангушка
  • 1.1.5.1.3.3.1. Эльжбета Элеанора (1615—1633)
  • 1.1.5.1.3.3.2. Соф’я Агнешка
  • 1.1.5.1.3.3.3. Ян Ежы (пам. немаўлацем)
 
Багуслаў
  • 1.1.5.1.3.3.4. Багуслаў (1620—1669), канюшы літоўскі, генеральны губернатар Прускага герцагства; Ганна-Марыя з Радзівілаў (дачка Януша Радзівіла, вял. гетм. літ.)
  • 1.1.5.1.3.5.1. Мікалай (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.5.2. Ежы (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.5.3. Эльжбета (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.5.4. Стэфан (пам. дзіцём)
  • 1.1.5.1.3.5.5. Януш (1612—1655), ваявода віленскі, вялікі гетман літоўскі; ∞1) Катажына з Патоцкіх, ∞2) Марыя з Лупаў
  • 1.1.5.1.3.5.6. Катажына (1613—1632); ∞ Ежы Караль Глябовіч

8 пакаленне правіць

  • 1.1.3.3.1.9.6.1. Караль Станіслаў (1669—1719), вялікі канцлер літоўскі, падканцлер літоўскі, вялікі канюшы літоўскі, вялікі стольнік літоўскі, віленскі цівун.
  • 1.1.3.3.1.9.13.1. Ян Мікалай Аляксандр (1681—1729) крайчы ВКЛ, кашталян віленскі, ваявода новагародскі ∞ Генрыка Дарота Пшэбендоўская
  • 1.1.3.3.1.9.13.2. Мікалай Фаўстын Радзівіл (1688—1746) чашнік вялікі літоўскі, мечнік вялікі літоўскі, ваявода новагародскі ∞ Барбара Францішка з роду Завішаў

9 пакаленне правіць

 
Міхал Казімір Рыбанька

10 пакаленне правіць

 
«Пане Каханку»
  • 1.1.3.3.1.9.6.1.1.1. Караль Станіслаў «Пане Каханку» (1734—1790), ваявода віленскі, староста львоўскі, мечнік вялікалітоўскі, X ардынат на Нясвіжы, VIII ардынат на Алыцы.
  • 1.1.3.3.1.9.6.1.1.2. Геранім Вінцэнт (1759—1786), староста менскі.
  • 1.1.3.3.1.9.13.2.1.1. Міхал Геранім (1744—1831), кашталян віленскі, апошні віленскі ваявода ∞ Алена Пшаздзецкая
  • 1.1.3.3.1.9.13.2.1.2. Юзаф Мікалай (1736—1813), ваявода троцкі, кашталян троцкі, вялікі пісар літоўскі і ваявода менскі.
  • 1.1.3.3.1.9.13.2.1.3. Антоній Мікалай (1741—1778).

11 пакаленне правіць

12 пакаленне правіць

13 пакаленне правіць

14 пакаленне правіць

15 пакаленне правіць

16 пакаленне правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 554.
  2. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 127.
  3. Топоров В. Н. Ведийское rad- (значение, этимология, связи) // В. Н. Топоров. Исследования по этимологии и семантике. Т. 3. Индийские и иранские языки. Кн. 2. Москва, 2010. С. 83-95.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1137.

Літаратура правіць


Спасылкі правіць