Аляксандр Людвік Радзівіл
Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).
Аляксандр Людвік Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() А. Л. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Кішка | ||||||
Пераемнік | Ян Кароль Копаць | ||||||
Нараджэнне |
4 жніўня 1594[1][2]
|
||||||
Смерць |
30 сакавіка 1654[1] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | ||||||
Маці | Альжбета Яўхімія з Вішнявецкіх | ||||||
Жонка | Тэкля Ганна з Валовічаў, Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d] і Лукрэцыя Марыя Строцы[d][3] | ||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштаф, Альбрэхт, Юрый, Міхал Казімір, Ян, Ганна Яўхімія, Іаана Катажына, Францішка ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя |
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[4]. Трымаў Магілёўскае войтаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.
БіяграфіяПравіць
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.
Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (1632—1634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).
Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[5].
У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.
Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Prince Aleksandr Ludwik Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksander Ludwik Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 487. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
- Jaroszuk J. Radziwiłł Aleksander Ludwik h. Trąby (1594—1654) / Polski Słownik Biograficzny: Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź, 1987.— Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk. — Tom XXX/2, zeszyt 125.— S. 150—155. (польск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Людвік Радзівіл