Міхал Казімір Радзівіл

(1635—1680) падканцлер і гетман польны літоўскі

Міхал Казімір Радзівіл (26 кастрычніка 1635, Нясвіж — 14 лістапада 1680, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага[5]. Стольнік (16521653), крайчы (16531656) і падчашы вялікі літоўскі (16561661), кашталян (16611666) і ваявода віленскі (16661668), падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі1668)[6].

Міхал Казімір Радзівіл
Міхал Казімір Радзівіл
Міхал Казімір Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
13-ы гетман польны літоўскі
верасень 1668 — 14 лістапада 1680
Папярэднік Уладзіслаў Валовіч
Пераемнік Казімір Ян Сапега
14-ы падканцлер літоўскі
чэрвень 1668 — 14 лістапада 1680
Папярэднік Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Дамінік Мікалай Радзівіл
23-і ваявода віленскі
студзень 1667 — чэрвень 1668
Папярэднік Павел Ян Сапега
Пераемнік Юрый Караль Глябовіч
30-ы кашталян віленскі
18 ліпеня 1661 — студзень 1667
Папярэднік Ян Казімір Хадкевіч
Пераемнік Міхал Казімір Пац
староста лідскі
1668 — 1676
Папярэднік Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Дамінік Мікалай Радзівіл
староста крычаўскі[d]
з 9 верасня 1670
Папярэднік Мікалай Стэфан Пац
крайчы вялікі літоўскі
10 студзеня 1653 — 16 жніўня 1656
Папярэднік Міхал Караль Радзівіл[d]
Пераемнік Тэадор Дэнгаф
стольнік вялікі літоўскі
26 верасня 1652 — 10 студзеня 1653
Папярэднік Вінцэнт Гасеўскі
Пераемнік Крыштаф Патоцкі
падчашы вялікі літоўскі
16 жніўня 1656 — 18 ліпеня 1661
Папярэднік Міхал Караль Радзівіл[d]
Пераемнік Крыштаф Патоцкі
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1664
староста рабштынскі[d]
з 1668
Нараджэнне 26 кастрычніка 1625(1625-10-26) ці 26 кастрычніка 1635(1635-10-26)[1]
Смерць 14 лістапада 1680(1680-11-14)[2]
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Аляксандр Людвік Радзівіл[3]
Маці Тэкля Ганна з Валовічаў
Жонка Катажына з Сабескіх[3][4]
Дзеці Мікалай Францішак, Багуслаў Крыштаф, Ян, Людвік, Юрый Юзаф, Караль Станіслаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Казімір Радзівіл — шчыры каталік, вядомы рэлігійным фундатарствам і бегласцю ў навуках, асабліва ў алхіміі. Падчас шведскіх войнаў адважна бараніў край ад уварванняў, разам з Міхалам Вішнявецкім належаў да арыстакратычнай апазіцыі, удзельнічаў у Хацінскай бітве (1673). Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, VI ардынат нясвіжскі, IV ардынат алыцкі, III пан на Белай.

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Белай і Славатычамі ў Берасцейскім павеце, Шыдлоўцам у Каралеўстве Польскім і інш. Быў старостам упіцкім, перамышльскім, члухаўскім, камянецкім, хойніцкім, лідскім, цельшыцкім, рабштынскім, хацінскім, гомельскім, осцкім, крычаўскім, прапойскім, гульбінскім, нежынскім і інш.

Біяграфія

правіць
 
Кацярына з Сабескіх

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, маршалка вялікага літоўскага, і Тэклі Ганны з Валовічаў. Ягоным хросным бацькам быў кароль і вялікі князь Ян Казімір. Па смерці маці выхоўваўся ў Кобрына пад апекай бабулі Альжбеты з Гаслаўскіх-Валовічаў.

Першую адукацыю атрымаў у Нясвіжы, куды пераехаў па смерці бабулі. Удзел у грамадскім жыцці распачаў з элекцыйнага сойму ў Варшаве (1648), калі аддаў свой голас за неўзабаве абранага караля і вялікага князя Яна Казіміра. Разам з бацькам прысутнічаў на каранацыі. Па атрыманні свайго першага значнага ўраду — стольніка вялікага літоўскага — разам з бацькам здзейсніў падарожжа ў Еўропу, у выніку якога доўга заставаўся ў Балонні, дзе навучаўся ва ўніверсітэце.

 
Уезд М. К. Радзівіла ў Вену, 1680

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1659, 1661 гадоў, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1664 годзе.

 
М. К. Радзівіл з сынамі. Работа пэндзля Д. Шульца, 1664

Па смерці бацькі (1654) стаў нясвіжскім ардынатам, займаўся ўмацаваннем Нясвіжа і замку. У 1655 годзе разам з мясцовым насельніцтвам бараніў Нясвіж ад маскоўскага войска. Неўзабаве па паразе ў бітве пад Філіпавым, ледзь выратаваўся ад шведскага палону. Нягледзячы на вялікія страты, адгукнуўся на просьбу Яна Казіміра і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, аднак па загаду караля гэтыя ваенныя фарміраванні ўвайшлі ў войска Каралеўства Польскага[7]. У сакавіку 1658 года на вяселлі Яна Замойскага і Марыі Казіміры дэ Акрыён, пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай, тагачаснай маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх, з якой пабраўся шлюбам 7 ліпеня таго ж года ў Львове.

Увесь наступны 1659 год правёў у бітвах за вызваленне захопленых маскоўскімі войскамі тэрыторый у вайну 1654—1667 гадоў. Пад канец таго ж года паспяшаўся ў Нясвіж, каб умацаваць горада і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Умацаваны Нясвіжскі замак вытрымаў у 1660 годзе паўторную аблогу маскоўскіх войскаў.

Па ваенных спусташэннях дамогся ад караля Рэчы Паспалітай вызвалення Нясвіжа на чатыры гады ад падаткаў, салдацкіх пастояў і каралеўскіх мытаў. 20 студзеня 1673 года выдаў «Універсал», у якім заахвочваў насельніцтва дзяржавы сяліцца ў Нясвіжы, гарантуючы свабоды паводле Магдэбургскага права, у дадатак робячы значныя ахвяраванні касцёлам і кляштарам, што надала істотную дапамогу аднаўленню культурнай сталіцы Радзівілаў.

 
Уезд М. К. Радзівіла ў Рым, 1680

У час міжкаралеўя 16731774 гадоў імя М. К. Радзівіла называлася сярод кандыдатаў на прастол, але ён падтрымаў абранне Яна Сабескага і стаў яго блізкім паплечнікам. Удзельнічаў у антытурэцкіх кампаніях 16741775 гадоў і 1677 года ва Украіне.

У 1679[6] годзе накіраваўся да імператара Леапольда выказаць ад імя караля і вялікага князя суседскую прыязнасць, а таксама да папы Інакентыя XI, каб засведчыць яму каралеўскую пакору[7]. Памёр на зваротным шляху ў Балонні.

У шлюбе з Кацярынай Сабескай (сястра Яна Сабескага) меў дачку Тэклю Адэлаіду і сыноў Мікалая Францішка, Багуслава Крыштафа, Яна, Людвіка, Юрыя Юзафа, Караля Станіслава.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Internetowy Polski Słownik Biograficzny Праверана 22 жніўня 2021.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 156, 165.
  3. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 341. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. ЭнцВКЛ 2005.
  6. а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 60.
  7. а б Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць