Львоўская зямля
Львоўская зямля[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай), частка Рускага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр — горад Львоў, там жа праходзілі сеймікі.
Львоўская зямля | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
Каралеўства Польскае Рэч Паспалітая |
||
Уваходзіць у | Рускае ваяводства | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Львоў | ||
Час існавання | 1340—1772 |
Падзел Правіць
- Львоўскі павет з цэнтрам у Львове: гродскае староства, дэпутацкі (земскі) і гаспадарскі сеймік;
- Жыдачыўскі павет з цэнтрам у Жыдачыве: гродскае староства.
Львоўскі стараста склікаў усю шляхту зямлі пад Глінянамі. Паветы абіралі 6 дэпутатаў для кароннага і скарбовага трыбуналаў на дэпутацкім і гаспадарчым сейміку.
Межы Правіць
Львоўская зямля межавала:
- на захадзе і паўднёвым захадзе - з Перамышльскай зямлёй;
- на паўночным захадзе - з Бэлзскай зямлёй;
- на поўначы - з Бускай зямлёй (належала да Бэлзскага ваяводства),
- на паўночным усходзе - з Валынскім ваяводствам;
- на паўднёвым усходзе - з Галіцкай зямлёй.
У склад Львоўскай зямлі як адміністрацыйнай адзінкі ўваходзіла таксама Жыдачыўская зямля (або Жыдачыўскі павет), з якой уласна Львоўская зямля межавала на поўдні.
У адпаведнасці з каралеўскай люстрацыяй, складзенай у 1676 годзе, ва ўсёй Львоўскай зямлі было 42 горада і 618 вёсак, у павеце (г.зн. у Жыдачыўскай зямлі) - яшчэ 9 гарадоў і 170 вёсак
Буйнейшыя гарады і мястэчкі:
Заўвагі Правіць
- ↑ па-лацінску: terra Leopoliensis, па-польску: Ziemia lwowska