Перамышльская зямля

адміністрацыйная адзінка ў Рускім ваяводстве Рэчы Паспалітай

Перамышльская зямля[а 1] — адна з гістарычных зямель Кіеўскай Русі, Галіцкай Русі і Галіцка-Валынскага княства з цэнтрам у горадзе Перамышль, пасля, у 1434—1772 гадах — частка Рускага ваяводства Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай.

Перамышльская зямля
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Кіеўская Русь
Галіцка-Валынскае княства
Каралеўства Польскае
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у Рускае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр Перамышль
Час існавання Х ст. — 1772
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыя і межы правіць

Тэрыторыя Перамышльскай зямлі, якая склалася ў канцы X — першай палове XI стагоддзяў, у асноўным супадала з тэрыторыяй пазнейшага Перамышльскага ўдзельнага княства (воласці). Паўднёвую мяжу Перамышльскай зямлі лакалізуюць у Карпатах — у Бойкаўскіх і Лемкаўскіх Бяскідах. Заходняй мяжой служылі густыя Карпацкія лясы паміж Віслакам і Дунайцам, а таксама Сандамірская пушча ад ніжняга Сана да Віслы. Паўднёва-ўсходняя мяжа праходзіла, хутчэй за ўсё, па Стрыю. На паўночным усходзе Перамышльская зямля межавала з Бэлзскай.

Пасля ператварэння Галіцка-Валынскага княства ў Рускае ваяводства Каралеўства Польскага са складу гістарычнай Перамышльскай зямлі была аддзеленая тэрыторыя Санацкай зямлі і далучаныя Драгобыцкі і Стрыйскі паветы. Пасля гэтага яна займала вялікую тэрыторыю ў 13037 км² у басейнах рэк Стрый, Днестр і Сан. На поўдні Карпацкі хрыбет аддзяляў яе ад Закарпацця, якое на той час знаходзілася ў складзе Каралеўства Венгрыя, на захадзе яна межавала з Санацкай зямлёй Рускага ваяводства і Сандамірскім ваяводствам, на поўначы — з Холмскай зямлёй Рускага ваяводства і Бэлзскім ваяводствам, на ўсходзе — са Львоўскай і Галіцкай зямлі Рускага ваяводства.

Заўвагі правіць

  1. па-лацінску: terra Peremysliensis, па-польску: Ziemia przemyska