Драгобыч
Драгобыч (укр.: Дрогобич) — горад у Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Драгобыцкага раёна, куды сам не ўваходзіць. Мае статус горада абласнога значэння. У 1939—1941 і 1944—1959 гадах — цэнтр Драгобыцкай вобласці.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў канцы XI ст. У 1340 годзе стаў цэнтрам староства Перамышльскай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага, пасля — Рэчы Паспалітай. З ХV ст. горад развіваўся найперш як кірмашовы і солеварчы цэнтр. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў. У сярэдзіне XIX ст. ператварыўся ў найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр здабычы нафты, што спрыяла хуткаму развіццю горада. У міжваеннай Польшчы быў цэнтрам павета Львоўскага ваяводства. Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе адышоў да СССР.
У 1939—1959 гадах горад быў адміністрацыйным цэнтрам Драгобыцкай вобласці.
Сёння горад вядомы, як малая радзіма Юрыя Драгобыча, Івана Франка і Бруна Шульца. У горадзе дзейнічалі шматлікія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зараз у горадзе працуе солеварчы завод, найстарэйшы заводам такога тыпу ў Еўропе.
Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 75 396 чалавек[3].

Адукацыя і навука
правіцьВядомыя асобы
правіць- Вольга Мікалаеўна Жалонкіна (нар. 1956) — беларускі мастак тэатра.
- Вільгельм Леапольскі (1826—1892) — польскі мастак.
Зноскі
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2013 Архівавана 12 кастрычніка 2013.
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2016 Архівавана 28 сакавіка 2018.
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 29 лістапада 2020.
- ↑ Drohobych in Encyclopedia of Ukraine
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драгобыч