Вольга Мікалаеўна Жалонкіна

Вольга Мікалаеўна Жалонкіна (нар. 15 студзеня 1956, г. Драгобыч, Украіна) — беларускі мастак тэатра.

Вольга Мікалаеўна Жалонкіна
Дата нараджэння 15 студзеня 1956(1956-01-15) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія сцэнограф
Тэатр
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1981 годзе Растоўскае мастацкае вучылішча. 3 1981 года мастак па касцюмах Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1989 года.

Творчасць правіць

Касцюмы, створаныя Жалонкінай, вызначаюцца вынаходлівасцю, дасціпнасцю вырашэння, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў[1].

Стварыла адметныя касцюмы да спектакляў «Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані, «Гуляем у прынца і жабрака» А. Журбіна[ru] (абодва 1985), «Клоп» У. Дашкевіча[ru] (1988), «Хэло, Долі![ru]» Д. Германа[ru] (1992), «Цыганскі барон[ru]», «Кажан[ru]» І. Штрауса (1997, 2001), «Даратэя» Ц. Хрэннікава (2000), «Прынцэса цырка[ru]» І. Кальмана (2008) і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Жалонкіна Вольга Мікалаеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць