Сцэнаграфія
Сцэнагра́фія[1], тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва[1] — від мастацкай творчасці, які займаецца афармленнем спектакля і яго стварэннем выяўленча-пластычнага вобраза, існуючага ў сцэнічным часе і прасторы.
Тэрміналогія
правіцьПад сцэнаграфіяй разумеюць стварэнне глядзельнага вобразу з дапамогай дэкарацый, касцюмаў, асвятлення і пастановачнай тэхнікі.
Сцэнаграфія можа быць падрабязнай, лаканічнай або мінімальнай. Асаблівая відовішчнасць, складаныя эфекты патрабуюць працы сцэнічных механізмаў, якія могуць змяніць дэкарацыі за заслонай або на вачах у публікі.
Сцэнаграфія развіваецца на выкарыстанні ўсёй сукупнасці матэрыялу прасторавых відаў мастацтва, заснаванага на заканамернасцях візуальнага эстэтычнага ўспрымання. Тэатральныя мастакі, рэжысёры ў сваіх пошуках выкарыстоўваюць прыёмы жывапісу, графікі, архітэктуры і г. д., арыентуюцца ў сваёй творчасці на дасягнутыя поспехі ў прасторавых відах творчасці.
Зноскі
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Грэская Н. В. Сцэнагра́фія, тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 311—314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).