Тэатральная заслона
Тэатральная заслона — від драпіроўкі, якая адзяляе сцэну ад глядзельнай залы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Augsburg_Parktheater_Goeggingen_Vorhang.jpg/230px-Augsburg_Parktheater_Goeggingen_Vorhang.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/PANO_DE_BOCA_DO_THEATRO_MUNICIPAL_DO_RIO_DE_JANEIRO_-_A_INFLU%C3%8ANCIA_DAS_ARTES_SOBRE_A_CIVILIZA%C3%87%C3%83O.jpg/230px-PANO_DE_BOCA_DO_THEATRO_MUNICIPAL_DO_RIO_DE_JANEIRO_-_A_INFLU%C3%8ANCIA_DAS_ARTES_SOBRE_A_CIVILIZA%C3%87%C3%83O.jpg)
Заслона існавала ўжо ў тэатры Старажытнага Рыма. Пры адкрыцці сцэнічнай пляцоўкі яна апускалася ў спецыяльную шчыліну ў падлозе сцэнічнай пляцоўкі, у канцы прадстаўлення — зноў паднімалася з падлогі. Так як тэатр у Рым прыйшоў з Грэцыі, то такая заслона завецца «грэчаскай», хоць у самой Грэцыі заслона ў тэатры не прымянялася.
Традыцыйна тэксты шматлікіх п’ес завяршаюцца словам «заслона».
Шэраг сучасных тэатраў (напрыклад, «Сатырыкон») працуюць без заслоны.