Стрый (горад)
Стрый (укр.: Стрий) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Стрыйскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе Стрыя. Насельніцтва — 60 тыс. чалавек, плошча — 16,95 км².
Горад
Стрый
Стрий
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьАдзін з галоўных і найбуйнейшых транспартных вузлоў Заходняй Украіны, важны эканамічны і культурны цэнтр Львоўскай вобласці.
Вядомы з 1385 года ўжо як горад і цэнтр воласці. У 1431 годзе атрымаў Магдэбургскае права. Значны рост Стрыя адбыўся ў 2-й палове XVII ст., спрыяў развіццю горада былы стрыйскі староста, а пазней кароль Ян Сабескі. У яго час горад меў статус «вольнага каралеўскага горада».
Пасля 1-а падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў, пасля Аўстра-Венгерскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. горад ператварыўся ў значны чыгуначны і газапрамысловы цэнтр, што спрыяла яго хуткаму развіццю. Падчас 1-й сусветнай вайны Стрый стаў месцам утварэння легіёна Украінскіх сечавых стральцоў. У 1920-1930-я гады Стрый быў адным з самых актыўных асяродкаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе Стрый анексаваны СССР Саюзам.
14 сакавіка 1990 года ў Стрыі, першым з украінскіх гарадоў, узнялі нацыянальны сцяг Украіны. У 2003 годзе горад быў прызнаны лепшым раённым цэнтрам Львоўскай вобласці.
Насельніцтва
правіць- 1843 — 8 000 жыхароў
- 1880 — 12 600 жыхароў
- 1900 — 22 600 жыхароў
- 1910 — 27 400 жыхароў
- 1931 — 30 500 жыхароў
- 1959 — 36 200 жыхароў
- 1970 — 48 000 жыхароў
- 1976 — 55 000 жыхароў
- 1989 — 67 000 жыхароў
- 2001 — 63 000 жыхароў
- 2006 — 61 700 жыхароў
- 2022 — 59 425 жыхароў
Вядомыя асобы
правіць- Іван Васілевіч Максімей (1935—2015) — спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990).
Зноскі
Літаратура
правіць- Стрый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Stryj// Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa : Filip Sulimierski i Władysław Walewski, 1890. — T. XI : Sochaczew — Szlubowska Wola.— S. 429—438
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрый (горад)