Берасцейскі павет
Берасце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага, пазней Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.
Берасцейскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1513 |
Дата скасавання | 1795 |
Старосты | Старосты берасцейскія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
![]() |
|
Час існавання | 1565/66—1795 |
![]() |
Найважнейшыя гарады і мястэчкі: Белая, Бяроза, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Гарадзішча, Дывін, Каменец, Кобрын, Кодань, Леўкава (Дакудава), Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашова, Янаў[1] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў — Пружаны, Высока-Літоўск, Кобрын, Белая, Уладава, Кодань).
Сімволіка
правіцьПавятовая харугва была блакітнага колеру з выявай «Пагоні» ў чырвоным полі[1].
Гісторыя
правіцьУтварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляшскага ваяводства[2]. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў перайшоў да Берасцейскага ваяводства. Адначасова ў яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.
У 1616 годзе ад Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павета Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань і іншыя[3], а колькасць дымоў скарацілася на 44 %[4].
У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, са складу Берасцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у горадзе Кобрын[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка павету апынулася ў складзе Расійскай імперыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.
Дэмаграфія
правіцьУ сярэдзіне XVII стагоддзя налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., пасля вайны яно скарацілася да 147 тыс. чал.[6]
Станам на 1775 год павет налічваў 32 554 дымы[7].
Геаграфія
правіцьУ склад Берасцейскага павета ўваходзіла тэрыторыя Берасцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Зноскі
- ↑ а б Берасцейскі павет // ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Мікалай Камінскі. Берасцейскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 105.
- ↑ Міхаіл Спірыдонаў. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. Архівавана 18 лютага 2007. // «Беларускі гістарычны агляд». Том 9. Сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- ↑ Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ЭнцВКЛ 2005, с. 39.
- ↑ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ Powiat brzeski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 341.
Літаратура
правіць- Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 34—39. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Пазднякоў В. Берасцейскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 321. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Powiat brzeski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341