Берасцейскае ваяводства
Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (1566—1795) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.
Берасцейскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Palatinatus Brestensis | |||||
|
|||||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст | ||||
Дата ўтварэння | 1566 | ||||
Дата скасавання | 1795 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча | 40 600 км² | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВылучылася з Троцкага ваяводства (1566). Падзялялася на два паветы: Берасцейскі, куды ўвайшлі тэрыторыі былых Камянецкага і Кобрынскага паветаў, і Пінскі, у які ўвайшлі Тураў, Давыд-Гарадок, Дубровіцкае княства.
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. так характарызаваў стан ваяводства: «У большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана»[2].
Першы ваявода — Юрый Тышкевіч. З канца XVII ст., у адрозненне ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы, называлася Брэст-Літоўскім.
У 1791 г. утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Пінскі павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя (забужская) частка Берасцейскага павета трапіла ў склад Аўстрыі.
Зноскі
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел ВКЛ Архівавана 1 красавіка 2009.