Слонімская губерня

Слонімскае намесніцтва
Coat of Arms of Russian Empire.svgНамесніцтва Расійскай імперыі
Map of Slonim Namestnichestvo 1796 (small atlas).jpg
Цэнтр Слонім
Утворана 1796
Скасавана 1797
Пераемнасць:
Рэч Паспалітая
Літоўская губерня

Сло́німская губе́рня[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.

Утварэнне губерні было абвешчана 25 снежня 1795 года[1] на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, указам расійскай імператрыцы Кацярыны II з частак Берасцейскага, Віленскага, Гарадзенскага і Навагрудскага ваяводстваў былога Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у горадзе Слоніме, але рашэнне не было рэалізавана. У другі раз утворана ў 8 жніўня 1796 года. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8 верасня 1796 года як намесніцтва[1]. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.

Насельніцтва ў 1796 годзе складала больш за 300 тыс. чалавек[2].

У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 БелЭн, 2002
  2. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць