Літоўская губерня
Літоўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіянальнага ўзроўню ў Расійскай імперыі ў 1797—1801 гг. Цэнтр — горад Вільня.
Літоўская губерня | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 12 (23) снежня 1796 |
Дата скасавання | 9 (21) верасня 1801 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана паводле імяннога ўказа ад 23 снежня 1796 г. шляхам аб’яднання Віленскай і Слонімскай губерняў.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ склад Літоўскай губерні ўваходзіла 19 паветаў:
Насельніцтва
правіцьУ 1797 г. насельніцтва складала каля 1 568,2 тыс. чалавек, у т.л. 1 млн сялян, 120 тыс. шляхты. Губерня мела 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ваколіцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найбуйнейшае дзяржаўнае ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 г. у пажыццёвым трыманні маршалка Міхала Ежы Мнішкі. Цэнтральная адміністрацыя — вярхоўнае літоўскае праўленне на чале з літоўскім генерал-губернатарам (намеснікам).
Указам Аляксандра I ад 21 верасня 1801 г. губерня зноў была падзелена на Літоўска-Віленскую губерню і Літоўска-Гродзенскую губерню.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
- Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
- Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літоўская губерня