Тракай
Трака́й (літ.: Trakai, традыцыйная беларуская назва — Трокі, польск.: Troki) — горад у Літве, знаходзіцца на захад ад Вільнюса, паміж Тракайскімі азёрамі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Колькасць насельніцтва — 6,1 тыс. чал. (2001).
Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя. У горадзе ёсць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці. Тракай — важны турыстычны цэнтр сучаснай Літвы.
Гісторыя
правіцьТрокі былі заснаваныя ў ХІІ стагоддзі. У XIV—XV стагоддзях яны сталі значным палітычным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 года Гедзіміна, з 1341 года Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 годзе Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 гадах горад быў цэнтрам Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 года горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920—1922), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 года перайшлі да Літвы.
Старая частка горада (да XV стагоддзя) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.
Помнікі
правіць- Рэшткі замка ХІІІ стагоддзя
- Тракайскі замак
- Касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі ў стылі барока)
- Руіны кляштара бернардзінцаў (ХVІІ—ХVІІІ стагоддзі)
- Кінеса — храм караімаў (ХVІІІ стагоддзе)
- Палац Тышкевічаў (1896)
Вядомыя асобы
правіць- Абрагам бен Ёшыягу (1626—1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар
- Іосіф Іпалітавіч Жылінскі (1834—1916) — геадэзіст
У сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваныя грамадска-палітычны дзеяч Міхал Ромер (1778—1853) з жонкай, грамадскі дзеяч i мастак Эдвард Ян Ромер (1806—1878) з другой жонкай, мастак Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897).
Спорт
правіцьГалерэя
правіць-
Дом у Тракаі
Гарады-пабрацімы
правіць- Івана-Франкоўск, Украіна (9 лістапада 2006)[2][3][…]
- Авола[d], Італія (2015)[2][4]
- Ака, Ізраіль (2015)[2][4]
- Аланья[d], Турцыя (2006)[2][4][…]
- Бернбург, Германія
- Борнэ[d], Нідэрланды
- Гміна Гіжыцка, Польшча (2013)[2][4]
- Гіжыцка, Польшча (2005)[2][4]
- Казах, Азербайджан (2017)[2][4]
- Кашалін, Польшча (2019)[5][4]
- Луцк, Украіна (2010)[2][6][…]
- Ліда, Беларусь (2008)[2]
- Мальбарк, Польшча (1997)[2][4]
- Мцхета, Грузія (2014)[2][4]
- Новы Сонч, Польшча (1998)[4]
- Полацк, Беларусь (2004)[2]
- Райнэ, Германія (1996)[2][4][…]
- Тыргавіштэ, Румынія[7]
- Шэнебек[d], Германія (3 чэрвеня 2022)[2][4][…]
- Яварыў, Украіна
- лен Вестра-Гёталанд, Швецыя (2014)[4]
Спасылкі
правіць- Трокі — горад паміж азёрамі ў Юркавым куточку Архівавана 14 студзеня 2012..
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.trakai.lt/index.php?813797980
- ↑ http://www.mvk.if.ua/news/4114/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://www.trakai.lt/gyventojams/tarptautinis-bendradarbiavimas/miestai-partneriai/631
- ↑ https://www.koszalin.pl/pl/page/miasta-partnerskie
- ↑ https://www.lutskrada.gov.ua/en/pages/pobratymy-lutska
- ↑ http://www.pmtgv.ro/anexaHCL110-2014.pdf