Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тракай)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (літ.: Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika) — рымска-каталіцкі храм у горадзе Тракай (Літва). Помнік архітэктуры готыкі і сталага або «сармацкага» барока. У касцёле захоўваецца абраз Маці Божай Троцкай.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
літ.: Trakų Švč. Mergelės Marijos Apsilankymo bazilika | |
54°38′34,30″ пн. ш. 24°56′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Тракай |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Благачынне | Q12675235? |
Архітэктурны стыль | готыка і «сармацкае» барока |
Заснавальнік | Вітаўт Вялікі |
Дата заснавання | 1409 |
Будаўніцтва | 1409—1718 гады |
Рэліквіі і святыні | абраз Маці Божай Троцкай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл заснаваны Вітаўтам Вялікім у 1409 годзе. У 1655 годзе храм быў значна пашкоджаны. У 1700 годзе дабудавана капліца Ромераў, якія валодалі маёнткамі ў вахоліцах Трокаў[1]. У 1718 годзе будынак зноў асвечаны пасля перабудовы ў стылі барока.
Архітэктура
правіцьАдзін з найбольш ранніх каталіцкіх храмаў у Вялікім княстве Літоўскім, Тракайскі касцёл мае рысы будаўнічага прымітыву: моцна перакошаны план асноўнага аб’ёму і апсіды.
Касцёл мае простую трохнефавую залавую структуру асноўнага аб’ёму, пяцігранную апсіду прэзбітэрыя і невялікую рызніцу з правага боку ад апсіды. Чатырохгранныя вежы на галоўным фасадзе маюць пазнейшае паходжанне. Па сваёй структуры блізкі да касцёлаў у Кедайняі і Меркінесе.
Капліца Ромераў
правіцьКапліца аформлена ў стылі класіцызму. Сцены расчлянёныя парнымі пілястрамі, іх капітэлі ўпрыгожаны гронкамі вінаграду. У сярэдзіне XIX стагоддзя капліцу абнавіў Казімір Ельскі (1782—1867), прафесар скульптуры Віленскага ўніверсітэта. У капліцы створаны алтар Укрыжавання, выкананы ў строгіх формах, з выразным распяццем сярэдзіны XVIII ст. Паводле праектаў Ельскага, былі створаны класіцыстычныя надмагіллі Міхала (1778—1853), прэзідэнта Вільні, і ягонай жонкі Рахілі дэ Раес (1783—1855), пахаваных у сутарэннях капліцы, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі. Пра пахаваных тут іншых членаў сям’і Ромераў, у тым ліку мастакоў Эдварда Яна (1806—1878) і ягонага сына Альфрэда Ізідара (1832—1897), нагадваюць мемарыяльныя дошкі, убудаваныя ў сцены капліцы[2].
Зноскі
- ↑ Kościół Witolda w Trokach
- ↑ RÖMERIŲ KOPLYČIA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 28 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тракай)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тракай) на сайце Radzima.org