Сармацкае барока

Сармацкае барока — разнавіднасць сталага барока, распаўсюджаная на тэрыторыі Рэчы Паспалітай у перыяд сарматызму (сяр. XVII — пач. XVIII ст.). Асабліва відочны гэты стыль у архітэктуры, манументальным жывапісе і літаратуры.

Фарны касцёл у Навагрудку

Сармацкае барока было прадуктам масавай шляхецкай культуры эпохі Контррэфармацыі. На першым этапе — у 2-й палове XVII ст., было ў ценю высокага барока, але паступова распаўсюджвалася і ў пачатку XVIII ст. стала асноўнай плынню ў сакральнай архітэктуры.

Крайні кансерватызм ідэалогіі сарматызму адбіўся на вонкавым дэкоры будынкаў, які робіцца больш строгім і стрыманым. Храмы гэтага перыяду нагадваюць крэпасці (гл. напр. Фарны касцёл у Навагрудку). Адначасова ўнутраны дэкор уражвае разнастайнасцю дробных пластычных формаў, багаццем алтароў, аздобленых скульптурамі з выкарыстаннем тэхнікі сцюка.

Спасылкі

правіць